Размовы:Ёзаф Ціса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іозеф ці Ёзэф?[правіць зыходнік]

Вы ўпэўнены, што правільны пераклад імя «Jozef» будзе Іозеф, а не Ёзэф, як у нас зроблена для іншых асоб? Бо ў артыкуле няма ніякіх спасылак на крыніцы, якія пацвердзілі бы такое напісанне. --J. C. Richter 08:55, 30 жніўня 2011 (UTC)

У нас ёсць арт. Франц Іозеф Гайдн. Там ёсць спасылка. --178.124.230.52 09:11, 30 жніўня 2011 (UTC)
Прыклад з Гайднам не зусім карэктны, бо ён жыў у XVIII стагоддзі, калі правілы перакладу імёнаў былі іншымі. Калі глядзець асоб XX стагоддзя: Франца Фердынанда, Гебельса або Бенедыкта XVI, то у іх імя Josef (Joseph) падаецца ўжо як Ёзэф (не толькі ў нас, але і ў іншых Вікіпедыях). На жаль, у артыкулах і з Ёзэфамі, і з Іозефамі не хапае спасылак на крыніцы. І шкада, што і ў саміх слоўніках і энцыклапедыях таксама няма адзінага стандарту для імёнаў. --J. C. Richter 11:27, 30 жніўня 2011 (UTC)
Трэба кансенсус. Ёсць імя Іосіф, а таксама Джозеф, з такімі імёнамі ў нашай Вікіпедыі артыкулаў багата, таму Іозеф альбо Ёзеф. Пачакаем меркавання і прыкладаў ад іншых удзельнікаў. --178.124.230.52 11:45, 30 жніўня 2011 (UTC)
Цалкам згодзен. --J. C. Richter 11:52, 30 жніўня 2011 (UTC)
Ёзэф Ціса
[1] СЛАВАЦКАЯ НАДЗЕЯ: ДОСВЕД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ТРАНСФАРМАЦЫЙ
Ёзаф Ціса
[2] — Выбраныя творы Л. Геніюш. Няма даверу, тарашкевіца.
[3] СЛАВАЦКАЯ НАДЗЕЯ: ДОСВЕД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ТРАНСФАРМАЦЫЙ
Ёжэф Ціса [4] — Наша Ніва. тарашкевіца.
Йозэф Ціса [5] Газеты «Новы Час». Выпуск пачатку 2008 года, так што ўпэўнена можна інтэрпрэтаваць імя як Ёзэф Ціса
Іосіф Ціса [6] Газета «Звязда». Выпуск пачатку 2008 года.
Сапраўды, выкарыстоўваецца неверагодная колькасць варыянтаў/ --Чаховіч Уладзіслаў 12:50, 30 жніўня 2011 (UTC)
Дарэчы новыя правілы гавораць:Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е. На мой погляд Ёзэф адносіцца менавіта да першага вар. --Чаховіч Уладзіслаў 19:19, 3 кастрычніка 2011 (UTC)
Паколькі былі прадстаўленыя аргументы за Ёзэфа, то можна старонку можна пераносіць. --J. C. Richter 11:33, 17 снежня 2011 (UTC)

Ці не ЁзАф?[правіць зыходнік]

Нядаўна была дыскусія, дзе было вырашана пісаць усіх Юзафаў як Юзафаў, а не ЮзЭфаў, бо гэта адпавядае новым правілам. Як быць з героем артыкула? На мой погляд, імя славянскае і нам даўно вядомае, таму было б лагічна пісаць ЁзАф, як і ЮзАф. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 16 лютага 2014 (FET)

Бо, паўтаруся, не бачу істотнай розніцы між Юзафам і Ёзафам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:00, 16 лютага 2014 (FET)
Так, гэта аналагічны выпадак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:04, 17 лютага 2014 (FET)