Размовы:Інерцыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

інерцыя і закон інерцыі (першы закон Ньютана) - ці не зліць гэтыя артыкулы[правіць зыходнік]

у іншых вікіпедыях інерцыя і "закон інерцыі" злітыя ў адзіны артыкул (у рускай, англійскай). У некаторых (італьянская) ёсць асобныя артыкулы. Можа, і сапраўды варта зрабіць адзіны артыкул з перасылкамі, бо атрымліваецца масла маслянае: "інерцыя - уласцівасць цела blah blah blah гл. закон інерцыі" - "закон інерцыі: кожнаму целу ўласцівае blah blah blah гэта інерцыя - гл. інерцыя". Пакуль пераносіць не буду, бо трэба паразважаць. --Norman 18:21, 24 Студзень 2008 (UTC)

Напрыклад, БелСЭ, пры ўсёй папяровасці і цеснасці плошчы, мае артыкул пра інерцыю ("у механіцы") асобна і асобна ж артыкул пра законы механікі Ньютана. І гэта мае сэнс — аб'ектыўная з'ява не тое самае, што закон, якім яе (зараз) апісваюць. Закон як артыфакт людской дзейнасці, мае сваю гісторыю, якая будзе недарэчна выглядаць у энцыкл. артыкуле пра фізіч.з'яву, хоць, можа, і павышае якасць рэферату ("эсэ"). Такая во думка.
Наогул, я не раю браць за прыклад англамоўную ВП — там даўно пішуць не для чытача, а дзеля звання (зорачкі), у стылі і структуры тамтэйшых школьных рэфератаў, і неверагодна абшырна, па-за ўсякай разумнай мерай. Yury Tarasievich 21:22, 24 Студзень 2008 (UTC)
у англ. вікіпедыі гэтак жа: артыкул Inertia (пра інерцыю і 1 закон Ньютана) і Newton's Laws of Motion (пра ЎСЕ законы Ньютана). Хаця заўвага пра гісторычны аспект слушная - сапраўды, не заўсёды ж паняцці "інерцыя" і "закон інерцыі" атаясамліваліся, як зараз. Пэўна, варта пакінуць асобныя артыкулы. Наконт англамоўнай вікіпедыі - згодзен. --Norman 10:25, 25 Студзень 2008 (UTC)