Размовы:Аблога Смаленска (1609—1611)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Смаленская абарона" гэта ў рускай гістарыяграфіі, у нашай мусіць быць "Аблога Смаленска" ці неяк да гэтага падобна. --MaximLitvin 14:49, 15 Снежань 2007 (UTC)

У вашай - гэта ў якой?--Alexander Amelchenko 14:50, 15 Снежань 2007 (UTC)
У беларускай, літоўскай і польскай. Іншыя могуць вызначаць як лічаць больш сапраўдным, а для нас гэта была аблога, як для рускіх абарона. --MaximLitvin 14:58, 15 Снежань 2007 (UTC)
Можа быць, можа быць... Але дзіўна, што з пункту гледжання свядомабеларускай гісторыяграфіі, смаляне заўсёды адносіліся да беларусаў аж да Вялікай Айчыннай вайны, а адначасова, для беларусаў гэта была аблога, а не абарона. --Alexander Amelchenko 15:10, 15 Снежань 2007 (UTC)
Там тых смалянаў не засталося :) А сур'ёзна, то войска нашай дзяржавы вяло аблогу горада ў іншай дзяржаве і астатняе не істотна. У нас нават пішуць Аблога Пінска, калі аб аблозе паўстаўшага горада ўрадавымі войскакі (раней пісалі абарона, вядома ж ад польска-літоўскіх паноў і пад.). --MaximLitvin 16:40, 15 Снежань 2007 (UTC)

Мяркую, павінна быць "Аблога <чаго>, год[-год]" і не таму, што чыёсьці, а таму, што адразу зразумела, пра што, проста і нейтральна. Смаленскую абарону, як адну з устойлівых назваў, пакінуць як перасылку, каб знаходзілася адразу. Yury Tarasievich 16:37, 15 Снежань 2007 (UTC)