Размовы:Археалагічныя даследаванні Старога замка ў Гродне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А крыніцу на тое, што Гродна скланяецца? Бо ў афіцыйных дакументах нідзе не сустракаецца "у Гродне", толькі "у Гродна" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:58, 20 лютага 2013 (UTC)

О, афіцыйныя дакументы і выданні СМІ - гэта асобы выпадак :), большасць чыноўнікаў і журналістаў не дужа абцяжарвае сябе клопатамі пра правільнасць і зграбнасць маўлення (прынамсі, узнікае такое ўражанне, калі чытаеш іхнія "творы"). Таму, калі ўзнікаюць сумненні, лепш пераправерыць па слоўніках і граматыках.
Назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія з'яўляюцца геаграфічнымі назвамі, скланяюцца, як агульныя назоўнікі другога скланення з адпаведнай асновай.
Крыніца: Беларуская мова. У 2 ч.: Ч. 1: Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 3-е выд., - Мн.: Выш. шк., 1998. Гл. параграф 85 с. 170-171 (с. 170, другі абзац у параграфе).
Такім чынам, слова "Гродна" скланяецца як і слова "Маладзечна":
НРВ Гродна, Д Гродну, Т Гроднам, М (у) Гродне
У выніку:
  • жыць (дзе? у чым?) у Гродне (М.с.)
  • паехаць (куды? у што?) у Гродна (В.с.)
--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:12, 20 лютага 2013 (UTC)
дав. скл.: Гродна і Маладзечна --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:56, 21 лютага 2013 (UTC)
Пане Ўладзіславе, гэты слоўнік падае́ канчаткі толькі роднага склону. Каб пераканаць Вас у гэтым, прапаную паглядзець у гэтым слоўніку любое слова, для якога канчаткі Р. і Д. склонаў адрозніваюцца і дакладна вядомыя Вам. Вось, напрыклад, словы "гуслі" і "порткі", якія скланяюцца так:
НВ гу́слі Р гу́сляў Д гу́слям Т гу́слямі М (на) гу́слях
НВ порткі Р портак Д порткам Т порткамі М (у) портках
І ўвогуле, калі ў нейкім беларускім слоўніку для слоў прыводзіцца толькі адзін канчатак, то амаль напэўна гэта канчатак роднага склону. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:07, 21 лютага 2013 (UTC)