Размовы:Аўтаматычныя вінтоўкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

І што за справачнік такі? На якой падставе аўтаматычная вінтоўка = аўтаматычны карабін, пры тым, што карбін — гэта ўкарочаная вінтоўка? Dalibor 15:37, 25 Красавік 2010 (UTC)

А аўтаматычная вінтоўка гэта аўтамат, а неяк не вінтоўка якая страляе чэргамі. Няма канкрэтнай грані паміж аўтаматам і вінтоўкай--HK-47 19:59, 25 Красавік 2010 (UTC)
Канкрэтная мяжа тут — патрон, а ўсё астатняе вызначаецца менавіта ім. І на што, усёткі, вы спаслаліся пры пераносе? Dalibor 20:06, 25 Красавік 2010 (UTC)
На тое што нельга путаць самазарадную вінтоўку з аўтаматычнай, самазарадны карабін з карабінам у якім ёсць рэжым аутаматычнага агню. Вы канешне правы тым што аутаматычны карабин гэта есць тое што мы завем аўтаматам ці штурмавой вінтоўкай (справочник "Стрелковое оружие", Проппури 2009) --HK-47 20:16, 25 Красавік 2010 (UTC)
Самазарадную вінтоўку з аўтаматычнай ніхто і не блытае. Самазарадная вінтоўка, у адрозненне ад аўтаматычнай, не можа страляць чэргамі. А ўвогуле, праблема ў неакрэсленасці тэрміна «аўтамат», тое што прыводзіцца ў стандарце засталося, па сутнасці, з часоў аўтамата Фёдарава, калі прамежкавых патронаў проста не было. Dalibor 20:52, 25 Красавік 2010 (UTC)
Магчыма былоб глядзець па наяўнасці газаатводнай трубкі, алеж некаторыя кулямёты таксама выкарыстоўваюць гэты прынцып --HK-47 15:32, 19 Травень 2010 (UTC)
На жаль, не паказчык. Самазарадная зброя таксама можа мець газаадводны механізм, а ў той жа час існуюць аўтаматы з негазаадводным. Dalibor 17:21, 19 Травень 2010 (UTC)
Так, у наш час некаторыя нават HK MP-5 лічаць аўтаматам. Да што некаторыя, я сам год назад не мог знайсці адказу на пытанне дык што жа такое амерыканская М-14, вінтоўка то ці аўтамат? Пагэтаму як наконт каб у артыкуле пра аўтамат абкрэсліць усе гэтыя спорныя моманты (калі звонку аўтамат, а насам рэч не, і наадварот)? --HK-47 17:51, 19 Травень 2010 (UTC)
Можна і абкрэсліць. А ўвогуле, прапаную ўсёткі правесці межу згодна патрону, бо ён вызначае, у тым ліку, і тактычныя характарыстыкі і прызначэнне, якія ў аўтамата і аўтаматычнай вінтоўкі адрозніваюцца.
P.S. М-14 — адназначна вінтоўка.
P.P.S. Яшчэ да калекцыі спорных момантаў. Аўтамат Калашнікава ў ЗША вызначаецца як аўтаматычны карабін, пры гэтым М-16, зброя аналагічнага класу — вінтоўка, а пакарочаны яе варыянт М-4 — таксама карабін... Dalibor 19:15, 19 Травень 2010 (UTC)