Размовы:Аўтамат Калашнікава

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Але ж, мне здаецца, не варта рабіць па асобным артыкулу пра кожную мадэль, пры тым, што адрозніваюцца яны ў асноўным дробязямі. Лепей пэўна разгледзець іх у адным артыкуле пра серыю, выдзяліўшы кожнаму падраздзел, або звёўшы іх характарыстыкі ў табліцу. Тое ж тычыцца і іншых серый/мадэляў зброі. Dalibor 21:36, 25 Люты 2010 (UTC)

Дарэчы, тое ж, думаю, адносіцца і да патронаў, прынамсі прамежкавых. Dalibor 21:47, 25 Люты 2010 (UTC)

Супраць агульнага артыкула. Трэба падзяляць. У іншамоўным раздзелах Вікіпедыі на кожную мадэль асобны артыкул.

Удзельнік:Arashonak 07:27, 26 Люты 2010 (UTC)

І што? Так, на РуВікі ёсць спасылкі на кожную мадэль (дык у рускіх жа АК — можна сказаць, нацыянальны ідал), але ж большасць з іх вядзе на адны і тыя ж артыкулы. На большасці іншамоўных Вікі (палазце па інтэрвікі з гэтага артыкула) увогуле ёсць артыкулы толькі пра АК-47. Так што, прабачце, але ківаць на іншых — гэта не аргумент.
І галоўнае, што вы напішаце ў тых асобных артыкулах? Вы ведаеце чым адрозніваюцца паміж сабой АК з 101 па 106? А усе яны ад АК-74? А чым адрозніваюцца М16, М16А1, М16А2, М16А3 ды М16А4? Там няма пра што пісаць. Канешне артыкулаў атрымаецца болей, але ж іх якасць... Dalibor 07:20, 26 Люты 2010 (UTC)


Калегі, па-мойму, залежыць ад аб'ёму -- калі пра асобныя мадэлі атрымаюцца аднарадковыя артыкулы, то спраўды варта іх аб'яднаць у адзін. Напрыклад, у нямецкай пра АК-47, 74, 80, 100+ агульны артыкул, асобныя толькі пра ліцэнзійныя мадыфікацыі (кітайскія, югаслаўскія і інш.). --Максім Л. 07:15, 26 Люты 2010 (UTC)