Размовы:Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калі ў такіх падрабязнасцях пра Наваградскую мітраполію лепей вынесці ў асобны артыкул? Тым болей, што там было нешта яшчэ, ды даўно чытана. Yury Tarasievich 12:21, 20 Студзень 2008 (UTC)

Артыкул БЭ[правіць зыходнік]

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой (БАПЦ), рэлігійная арганізацыя беларусаў на эміграцыі. Заснавана ў чэрвені 1948 у Германіі рэлігійнымі і грамадскімі дзеячамі, прыхільнікамі ўрада БНР. Дзейнічала ў Еўропе (Германія, Англія, Францыя, Бельгія), з пачатку 1950-х гадоў — у ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Прыходы БАПЦ (у 1990-я г. каля 20, з іх 10 у ЗША) прызнаны і афіцыйна зарэгістраваны дзяржаўнымі структурамі гэтых краін. Богаслужэнні вядуцца на беларускай мове. Займаецца таксама культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам захаваць сваю нацыянальную духоўную спадчыну. Маскоўская патрыярхія і шэраг іншых праваслаўны цэркваў не прызналі БАПЦ.

Першапачаткова БАПЦ узначальваў епіекап Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сергій (Грыгор Ахатэнка), з 1971 — епіскап А́ндрэй (Аляксандр Крыт). У 1949 быў створаны сабор епіскапаў БАПЦ, у які ўваходзіў і епіекап Васіль (Уладзімір Тамашчык), у 1951 — 1970 кіраваў амерыканскай епархіяй. У́ 1983 БАПЦ раскалолася на 2 рэлігійныя арганізацыіцыі, якія ўзначалілі рада БАПЦ з мітрапалітам Мікалаем (Міхаілам Мацукевічам) і кансісторыя БАПЦ з мітрапалітам Ізяславам (Янам Бруцкім). Друкаваныя выданні: «Голас царквы», «Царкоўны пасланец» і інш.

Леанід Акаловіч[правіць зыходнік]

У 1994 годзе была заснаваная Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БНАПЦ), якую часта СМІ (а таксама яе члены, неафіцыйна) таксама называюць БАПЦ. Узначалілі яе епіскап Пётр Гушча і свяшчэннік Леанід Акаловіч. Гэтую царкву не прызнае ні БАПЦ, ні ўкраінскія аўтакефалісты. Пётр Гушча ў 1994 годзе стаў епіскапам БНАПЦ. Званне епіскапа атрымаў у арганізацыі «Сусветны Амерыканскі Патрыярхат», якой кіруе архіепіскап Юрый (Рыжы); у гэтай жа арганізацыі атрымаў сан святара Акаловіч, а потым сан епіскапа Іван Спасюк.

согласно сайту БАПЦ Акалович находится в составе их клира. 213.33.212.98 11:18, 28 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]