Перайсці да зместу

Размовы:Беларуска-польскі канфлікт у Генеральнай акрузе Беларусь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Я, вядома, не гісторык. Але вось гэта: Нацысцкая палітыка распальвання польска-беларускіх антаганізмаў, не дасягнула свайго поспеху па прычыне адсутнасці шырокай патэнцыйнай базы для вострых міжнацыянальных антаганізмаў. — проста касмічная выснова. А вось Туронак (хоць, вядома, ён не апошняе слова гісторыі) кажа, што база, і зусім не "патэнцыйная", была. Больш таго, нават сам гэты тэкст, пачаўшы з лідавага абзацу, менавіта гэтую базу апісвае. Юры Іванавіч (?), прабачце, але тут, хіба, нейкая недарэчнасць? Yury Tarasievich 21:27, 20 Люты 2008 (UTC)

Бадай што, не варта было выкідаць думку Грыбоўскага, а толькі падпісаць яе аўтарства... Дарэчы, "толькі кола палітычна заангажаваных" гэта атрымліваецца толькі ўвесь ЗВЗ і ўсе беларускія органы і самааховы. Пра новы курс пост-1943-х беларускіх кіраўнікоў на Польшчу і саюзнікаў (якім, уласна, і тлумачылася "злагоджанне") таксама нічога. Ведаю, што прагучыць як культывацыя асобы і аднабаковасць погляду, а такі нельга пісаць пра нямецкую акупацыю без прыцягнення прац Туронка. :) Yury Tarasievich 21:49, 20 Люты 2008 (UTC)

Пачаць новую размову пра старонку «Беларуска-польскі канфлікт у Генеральнай акрузе Беларусь».

Пачаць размову