Размовы:Бой пры Сталовічах (1771)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пан Русаковіч, не зразумела, як пасля дадання "спасылкі" і змены "будовы" артыкул паменеў на 1230 байтаў (10% агульнага аб'ёму)? Няма цяпер часу вычытваць, што ж знікла ў выніку перабудовы, але ўражанне, што і перабудоўвалі каб "падчысьціць" і бачна не было, такое (запіс дробязі ў Тлумачэнні праўкі, а праўка зместу значная) ужо за Вамі заўважалася. Вычытаю, вядома, хацелася б верыць, што ўражанне падманлівае. --Максім Л. 06:25, 22 Травень 2009 (UTC)

Стандартная не толькі схема дзеянняў У.Р., але і змест гэтых дзеянняў -- тэкст выкідаецца з тых абзацаў, якія перасоўваюцца. Nihil novi ін Вікіпедус. :)) У дадзеным выпадку характэрна "патраціліся" заслугі рас. войска (фарсіраваны марш) і фэйл канфедэратаў-"вялікалітоўцаў" (праспалі, каманда рассыпалася, уцёкі).
Таксама выняты кантэкст вайны, што, магчыма, і прыймальна; аднак варта было б адразу арганізаваць "шкілет" тэксту пра саму вайну і перанесці вынятае туды. Yury Tarasievich 08:58, 22 Травень 2009 (UTC)

Частку вярнуў. Але наогул -- цяжка. То канфед. гарматы з гноем у ствалах, то баявая лінія (!) Суворава ідзе вузкай грэбляй (!!), ды яшчэ пад гарматным агнём (гноем стралялі?), то яны раптоўна ўварваліся і ніводная гармата не стрэліла. І дзе быў кавалерыйскі заслон Бяляка, і чаму не было варты? Што за "асноўны абоз"? Якая кавалерыя ўцякала з рынку?

Можа, хто возьмецца далей разабрацца. Мне тэма ну аніяк не цікавая, займаўся толькі дзеля парадку. Yury Tarasievich 04:57, 23 Травень 2009 (UTC)