Размовы:Васіль Цяпінскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Вялікалітоўскі" - наколькі гэта дапушчальна ў нарматыўным правапісе? Трэба ж неяк пазначаць дзеячоў ВКЛ, бо беларускі, украінскі ці літоўскі з-за сучаснага сэнсу да іх не пасуе. --MaximLitvin 14:17, 12 красавіка 2007 (UTC)

Можа, дзеяч Вялікага Княства? --Astap 14:19, 12 красавіка 2007 (UTC)
Лепей старабеларускі, як з мовай, пра якую ён, зрэшты, і казаў. Yury Tarasievich 15:20, 12 красавіка 2007 (UTC)
Ён казаў не пра старабеларускую мову, а рускую/русінскую і сам зваўся русінам. Не было такога народу - старабеларусы і краіны - Старабеларусь, нават Беларусь з'явілася адносна недаўна. Старабеларуская гэта нацяжка за вушы, нездарма заходнія адмыслоўцы зараз пазбягаюць гэтага панятка, гэтак сама, як страўкраінскі. --MaximLitvin 19:26, 12 красавіка 2007 (UTC)
1. Тады не было панятку, а зараз ёсць. Мы пішам зараз, значыць можам карыстацца паняткам. 2. Апроч таго, тады адно і тое ж называлі на 10 розных спосабаў, а зараз мы карыстаемся досведам сусв. навукі. Дарма Хрысціян Станг капаў тыпы канц. мовы? Дарма Карскі разбіраў, што можна зваць старабеларускай, а што не? Што заходнія пазбягаюць, то не дзіва, мы ўсе для іх трохі недачалавекі, і разрозніваць нас няма вялікай патрэбы. Yury Tarasievich 19:55, 12 красавіка 2007 (UTC)
Асноўны досвед сусв. навукі - прынцып гістарызму. Калі ў 16 ст. ніхто не ведаў, што ёсць старабеларуская/беларуская мова, а звалі яе па іншаму, то і мы пішучы аб 16 ст. мусім карыстацца толькі тагачаснымі паняткамі. А то мае прыклад украінцаў у каменным веку :) --MaximLitvin 20:51, 12 красавіка 2007 (UTC)
Мне здаецца, што настолькі тагачасна пісаць характарыстыку для 16 ст. (і для ўсякага іншага ст.) ніколі метадычных патрабаванняў не існавала. У кожным разе, для энцыклапедычнага артыкула. Скажам, і Германіі не існавала, дык што, і нямецкіх гравёраў не было? :) Yury Tarasievich 05:28, 13 красавіка 2007 (UTC)
Не ведаю, калі не існавала і ў якой навуке, мо ў 18-19 ст. Публіцыстыка не ў залік. Германія існавала яшчэ з рымскіх часоў, да н.э., і нямецкія гравёры існавалі нават у больш шырокім сэнсе чым мы зараз лічым немцаў. Таксама і вялікалітоўскі мала пасуе, дурное пытанне было, трэ відаць пакуль пісаць як Астап вышэй прапанаваў. --MaximLitvin 06:42, 13 красавіка 2007 (UTC)