Размовы:Ватыкан

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хіба Ватыкан можна разглядаць як горад? Гэта частка Рыма і па сумяшчэнні незалежная краіна...--Astap 15:33, 18 красавіка 2007 (UTC)

Так павялося, што яго абазначаюць як "дзяржава-горад", прытым што Ватыкан, строга кажучы, і не дзяржава, і не горад. :)
Суб'ектнасцю ў міжнародных справах валодае Свяшчэнны прастол ("усяленская царква"), а не гэты кавалак італьянскай сталіцы.
Але так вось прынята ўжо колькі дзесяцігоддзяў. - Ivan Sidorsky 15:42, 18 красавіка 2007 (UTC)
Так, але я проста думаю пра перанос асноўнага артыкула ў "Ватыкан", бо ўсё ж такі гэта яшчэ менш горад, чым краіна (калі краіна з такой назвай існуе, то горада фактычна не, калі я не памыляюся)
Калі азначаюць як "дзяржава-горад", то няхай будзе і артыкул "горад ..."? А артыкул "Ватыкан" (т.б. дзяржава) каб паказваў на яго?.. Yury Tarasievich 17:21, 18 красавіка 2007 (UTC)
Пазначэнне такое можа існаваць з-за таго, што дзяржава цалкам знаходзіцца ў рамках горада (Рыма). А горада "Ватыкан" не існуе. --Astap 17:25, 18 красавіка 2007 (UTC)
У такім разе назваць артыкул "горад-дзяржава Ватыкан", і перасылка "Ватыкан" каб паказвала сюды? Yury Tarasievich 18:57, 18 красавіка 2007 (UTC)
Афіцыйна, гэта - "дзяржавападобнае ўтварэнне". Дзяржавай яго называюць дзеля моўнай эканоміі, а горадам - таму што ён цалкам складаецца з гарадской забудовы, прычым суцэльнай (у адрозненне, напрыклад ад Манака, дзе гэтых гарадоў фармальна тры, і такім чынам Манака - не дзяржава-горад, а адзін з гарадоў аднайменнай дзяржавы). Мы можам ужываць слова Ватыкан ва ўсіх трох (ці больш) значэннях. Але, думаю, маркер "горад" сапраўды можна зняць. Давайце ў мэтах класіфікацыі разглядаць яго як дзяржаву і проста памятаць, што ён ёй не з'яўляецца. Ivan Sidorsky 07:16, 19 красавіка 2007 (UTC)

Ватыкан не ўваходзіць ні ў НАТО, ні ў ЕС.