Размовы:Вялікая хартыя вольнасцей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

вольнасцей? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:59, 19 студзеня 2013 (UTC)

Тут бачыце якая рэч... Калісьці я задаваўся такім пытаннем, абмяркоўваў яго з Тарасевічам. Хай будзе цытата:
"

>> #1 У акад. Кароткай граматыцы, Т.1 (2007) форма р.с. мн.л. ж.р. на -аў
>> фактычна прызнаная маючай месца.
>
> ўсеагульна, ці так, як азначана вышэй?

Кароткая граматыка, Т.1, С.151,152: --- Цытата:

[мн.л. р.с. ж.р. -- Ю.Т.] ...могуць мець нулявы канчатак, або... -аў (-яў) ітолькі ў адзінкавых [! -- Ю.Т.] выпадках націскны канчатак -эй (-ей). Ужыванне канчаткаў часткова залежыць ад таго, канчаецца аснова на адзін зычны ці на збег зычных, ад якасці зычнага асновы, месца націску.

З нулявым... пераважная большасць... з асновай на адзін зычны: бяроза -- бяроз... карова -- кароў... Аднак для большасці такіх назоўнікаў дапускаецца ўжыванне і канчатка -аў (-яў): бярозаў... Але толькі: кароў, траў, спраў, вуліц, настаўніц, карэспандэнцый, аперацый. [Пайдзі адгадай -- Ю.Т.]

З нулявым... аснова якіх заканчваецца на зычныя г, к, х: дарога -- дарог...

У гутарковай мове ад некаторых назоўнікаў на паднябенныя зычныя адзначаюцца формы з канчаткам -аў (дугаў, крыгаў, стрэхаў). Але такія формы з'яўляюцца адхіленнем ад літаратурнай нормы.

Толькі з нулявым канчаткам... з суфіксам -к-, прычым паміж -к- і папярэднім зычным паяўляецца беглы галосны 'а' або 'е': галоўка -- галовак...

Нулявы канчатак... таксама назоўнікі ладдзя (лад-ьй-а), пападдзя (папад-ьй-а), свіння (свін-ьй-а), сям'я (сям-ьй-а), у якіх гістарычна выдзяляецца суфікс -ьй: ладзей, пападзей, свіней, сямей.

Канчатак -аў (-яў)... назоўнікі са збегам зычных або з падоўжаным зычным у канцы асновы: прызба -- прызбаў, ... ванна -- ваннаў...

Аднак у выпадках, калі паміж гэтымі зычнымі можа паяўляцца беглы галосны,у р.с. дапускаецца і форма з нулявым канчаткам: зямля --земляўі зямель, ... баразна -- барознаў і баразён...

У навуковым і публіцыстычным стылях, у адрозненне ад мовы мастацкай літаратуры, дзе шырока прадстаўлены формы з канчаткам -аў (-яў) і з нулявым канчаткам, пераважае ўжыванне форм з нулявым канчаткам... часцей маюць месца і ў запазычаных назоўніках: праграма -- праграм..., а таксама ў назоўніках на -ія (-ыя), якія запазычаны з грэчаскай ці лацінскай мовы: аблігацый, ... тэорый.

[Сюды глядзім! -- Ю.Т.]Заўвага. У сучаснай моўнай практыцы назіраецца тэндэнцыя да пашырэння канчатка -аў (-яў) у формах роднага склону множнага ліку назоўнікаў жыночага роду і замацаванне іх у якасці нарматыўных.

"
Калі глянуць сюды, то бачым, што Граматычны назоўніка і СБМ для слова "вольнасць" не даюць формаў множнага ліку. У ТСБЛМ-2005 - "вольнасцей". Думаю, шкоды не будзе, калі так і запісаць. Але ў святле Кароткай граматыкі пакінуць як ёсць не будзе вялікай памылкай. --Mikalai Udodau (размовы) 21:11, 19 студзеня 2013 (UTC)