Размовы:Віня-Пых
Выгляд
Артыкул змяшчае тэкст, перакладзены з артыкула Винни-Пух з раздзела Вікіпедыі на рускай мове. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Пералік аўтараў знаходзіцца на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула. |
Змена назвы артыкула
[правіць зыходнік]Усе спасылкі на артыкул вядуць да старонак на рускай мове. Няма, на прыклад, такіх спасылак: https://audiobooks.by/books/vinia-pykh
Імя персанажа на беларускай мове "Віня-Пых" і гэта на сёння адзіны даступны і адзіны (на ліцэнзіі) пераклад кнігі. Імя актыўна выкарыстоўваецца ў беларускамоўным асяроддзі. Якая логіка стаіць за тым, каб імя героя ўказваць на аснове рускага перакладу? Зразумела, што многія, хто не чытаў беларускага перакладу ведаюць яго па рускім, але ці ёсць гэта падставай для таго каб беларуская Вікіпедыя брала за аснову рускі пераклад і яго версію? Па такой логіцы усе назвы, усіх твораў трэба было б падаваць згодна з нормай рускай мовы. Цімох (размовы) 12:54, 28 кастрычніка 2022 (+03)