Размовы:Генетыка трусаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навогул, гэта не энцыклапедычны артыкул. Генетычныя аспекты афарбоўкі трусаў - гэта цікавы артыкул у навуковым часопіче ці ў манаграфіі альбо падручніку, але не ў энцыклапедыі --Аляксандр Сакалоў 08:14, 13 Ліпень 2009 (UTC)

Я арыентуюся на ангельскую ды нямецкую Вікіпедыю, у іх ёсць артыкулы пра гены трусаў. І шмат іншых цікавых артыкулаў. Хочацца, каб і беларуская частка Вікіпедыі таксама была шырокай ды цікавай, а не складалася з невялікай колькасці артыкулаў памерам па 5 радкоў, якія абумоўлены патрабаваннямі старой тэхналогіі кнігадрукавання.
Дзякуй за выпраўленне вызначэння тэрміна (пра "накірунак у генетыцы"). --Dreaming Lizard 22:18, 13 Ліпень 2009 (UTC)

Відаць, не варта чыніць перашкоды, хоць тэма, магчыма, і сапраўды вузкаватая. Варта толькі памятаць, што энцыклапедычны артыкул патэнцыйна найчасцей чытаецца чалавекам, які хоча хутка, на працягу 1 абзацу, зразумець паняцце. Таму вітаецца структураванне ў выглядзе 1) кароткі ўваход у тэму, асноўнае вызначэнне 2) значэнне дадзенай з'явы, прадмету 3) паглыбленае раскрыццё тэмы. Yury Tarasievich 19:20, 14 Ліпень 2009 (UTC)