Размовы:Гістарычны рэвізіянізм

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У мяне ёсць пытанні па гэтаму артыкулу. 1) Чаму ён дублюе рускамоўны артыкул? Фактычна, прадстаўляе пераклад; 2) Тэрмін рэвізія і падобныя выкарыстоўваліся ў дачыненні гісторыі і да сяр. 70 гг. мінулага стагоддзя, можна спасылацца на марксістаў ці нацыстаў (В. Франк). Але, думаю, усё яшчэ старажытней. 3) Кім жа ён быў ужыты і дзе? 4) Што гэта за школа маладых гісторыкаў? Наколькі аб'ектыўна ўжыванне слова школа (у навуцы яно мае канкрэтнае значэнне)? 5) Відавочна, што тэрмін можна выкарыстоўваць у дачыненні да пэўных плыняў, асабліва аматарскай гістарыяграфіі, аднак у гэтым разе трэба было б зрабіць на іх спасылкі. Нарэшце, гэты тэрмін трэба было б ужываць у дачыненні да любой новай плыні, бо любая новая канцэпцыя пачынаецца з перагляду старых, на што, дарэчы, робіць націск англамоўны артыкул. Больш за тое, гэта патрабаванне да любога навуковага даследавання. 6) Негацыянізм (негатывізм?) - можна хоць неяк растлумачыць паходжанне гэтага тэрміну, а то так падаецца проста выдуманым. - Frantishak (размовы) 19:51, 2 сакавіка 2012 (UTC)

1) Гэта нікім не забаронена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:26, 2 сакавіка 2012 (UTC)

У такім разе, застаюцца іншыя пункты, якія ставяць пад сумненне ўвесь змест. Frantishak (размовы) 03:19, 3 сакавіка 2012 (UTC)