Размовы:Дадатак (інфарматыка)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрміналогія[правіць зыходнік]

Нельга, як раяць некаторыя крыніцы (напрыклад, артыкул К. Шчаснай), ужываць як адпаведнасць англійскага камп'ютэрнага тэрміна application (software) беларускі тэрмін "дадатак", бо ён не адказвае асноўнаму патрабаванню да тэрміна - "адпаведнасці лексічнага значэння тэрміна пазначанаму ім паняццю". Сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі арыентаваны на карыстальніка, на яго практычныя патрэбы, задавальняюць якія менавіта спецыяльныя камп'ютарныя праграмы (application). А аперацыйная сістэма і іншае сістэмнае праграмнае забеспячэнне ствараюць асяроддзе, у якім працуюць гэтыя камп'ютарныя праграмы. Таму разглядаць арыентаванае на карыстальніка праграмнае забеспячэнне дадаткам да аперацыйнай сістэмы - гэта не разумець сутнасць сучасных камп'ютэрных тэхналогій. Апроч таго, тэрімін application з'яўляецца базавым тэрмінам для ўтварэння многіх іншых: application processor, standalone application, application layer, якія, відавочна, не могуць перакладацца як дадатковы працэсар, аўтаномны дадатак, дадатковы узровень. Unomano (размовы) 11:41, 27 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Цалкам згодны, пастараюся ў бліжэйшы час заняцца выпраўленнем гэтага непаразумення Plaga med (размовы) 18:43, 12 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]