Размовы:Дзяржава Само

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Можа, варта ўласна асобу, імя, карацей, фактограф па Сама выдзяліць у асобны тэкст? Чалавек, усё ж, не роўны дзяржаве? Yury Tarasievich 08:27, 26 Люты 2008 (UTC)

У іншых Віках у асноўным робяць наадварот — аб'ядноўваюць, у англійскай толькі пра асобу, у іншых только аб дзяржаве. Калі пісаў (яшчэ "там") адразу было 2 артыкулы, але выявілася што ў іх амаль аднолькавыя зместы. Можам зрабіць перасылкі Сама, Сама, кароль славянаў. --MaximLitvin 09:37, 26 Люты 2008 (UTC)
Тут нейкае метадычнае непаразуменне. Амаль аднолькавых зместаў быць не можа, бо не варта ў арт-ле пра асобу паўтараць ва ўсіх падрабязнасцях пра тое, як рабілася дзяржава (зрэшты, паўлегендарная). Гэта "тэорыя вялікай асобы". Г.зн., "Сама, гандляр нарадзіўся, вучыўся). Вядомы арганізацыяй і кіраваннем у дзяржаве Сама". У дзяржаве Сама — дзяржаўныя падзеі. Прадметы розныя, і адзін не ўключае другі, і таму не варта іх аб'ядноўваць, гэта ж энцыклапедыя, і, да таго ж, электронная. Але... няхай сабе. Yury Tarasievich 10:25, 26 Люты 2008 (UTC)
Ну чаму ж "няхай", наадварот -- тут далёка не ўсе версіі напісаныя, якія ёсць аб Сама, рукі не даходзяць дапісаць, як раз будзе нагода гэта зрабіць. --MaximLitvin 10:33, 26 Люты 2008 (UTC)