Размовы:Калдуны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А ў чым розніца паміж калдунамі і пельменямі? --Astap 07:46, 8 Чэрвень 2007 (UTC)

Некаторыя лічаць, што ніякай. Але на самой справе ў начынке, пельмені робяць з сырой і звычайна мясной (радзей рыбнай) начынкай. З гатовай да спажывання (варанай, або таго ж тварагу) або расліннай (бульба, ягады) начынкай гэта ўжо варэнікі. Калдуны гэта нешта сярэдняе паміж пельменямі (рускай стравай) і варэнікамі (украінскай стравай), яны вельмі разнастайныя паводле начынак. І, канешне, галоўнае гэта аўтэнтычнасць - чаму мы мусім набываць у краме "Варэнікі з тварагом", а не "«Рускія» калдуны". --MaximLitvin 08:28, 8 Чэрвень 2007 (UTC)

У нас у сям'і калдунамі называюць мяса а цёртай бульбе, засмажанае на патэльні. Як аладкі. Хто памыляецца? Mienski 10:47, 8 Чэрвень 2007 (UTC)

Ніхто не памыляецца, у артыкуле (у самым нізе) напісана, што цяпер калдунамі завуць дранікі з начынкай (з душамі). Гэты пераход зрабіўся ў беларускай кухні шмат з якімі стравамі дзе было цеста ці крупа, якія замянілі на дзёртую бульбу ці яе крухмал. Напрыклад, раней лакшыны рабілі з пшанічнай мукі, а зараз з бульбянага крушмалу. Нават кісялі, кулагу і пад. раней рабілі з пшанічнай мукой, а зараз дадаюць крухмал. Ці тая ж бабка, была складанай вельмі стравай - самы просты варыянт рабілі з пшонкі і нутранага тлушча, больш складаныя варыянты ўключалі яйкі і шмат чаго іншага. А зараз бабка - вялікі дранік з шкваркамі :) Гэта ўсё ад беднасці, не дарма ж Кацярына II так клапацілася аб развядзенні бульбы, каб гэтым быдлячым кормам карміць людзей забіраючы апошняе зерне, прадаючы яго ("кормячы рускім зернем усю Еўропу") і зрабіўшы за гэтыя грошы "залаты век Кацярыны" з бязмежнай раскошай. --MaximLitvin 11:23, 8 Чэрвень 2007 (UTC)
ЗЫ У мяне ёсць рэцэпт «Літоўскіх» калдуноў з расійскай кнігі Е. Малахавец (пач. 19 ст.), дык там яшчэ ніякай бульбы. Трэба сюды выкласці, але там фунты, трэба разабрацца якія і перавесці ў грамы. --MaximLitvin 11:27, 8 Чэрвень 2007 (UTC)
А ірландцы цямкалі бульбы па 7 кіляў (15 хунтаў) на дзень, і Кацярына 2-я тут не вінаватая. :)) Нават кажуць, што ўсе патрэбныя вітаміны у такім рацыёне былі. Клопаты пачаліся толькі тады, як бульба ў іх згарэла ад фітафторы. Yury Tarasievich 16:47, 8 Чэрвень 2007 (UTC)
Яны бульбу елі таксама не ад добрага жыцця, у іх з зямлёй былі вялікія цяжкасці. Что датычыць вітамінаў і мікраэлементаў у бульбе, то іх там амаль што няма, а пасля тэрмічнай апрацоўкі яшчэ меней :) --MaximLitvin 16:52, 8 Чэрвень 2007 (UTC)
Ну, для бульбы ў іх і зямлі даволі, і клімат адпаведны. Пра вітаміны гэта з гісторыі паводле Бі-Бі-Сі -- думаеце "хлусяць як Бі-Бі-Сі"? :))
Я пра тое, што землеўкаснікамі былі ў асноўным англічане, а ірландцы былі ў іх дробнымі арэндатарамі (т.б. ~85% насельніцтва было гэтымі дробнымі арэндатарамі ці з іх сямей) і землеўласнікі увесь час заціскалі арэндатараў, памяншалі іх надзелы да такой меры, што толькі бульбай і можна было гэтым арэндатарам пракарміцца. А калі цены на зерне упалі на міравым рынку, то арэндатараў заціснулі яшчэ больш, бо вызвалялі месца пад пашы. І тады вось ірландцы пачалі есці амаль выключна бульбу, а тут фітафтора - 50% насельніцтва Ірландыі палёрла ад голаду. Таму я і кажу, што яны не ад добрага жыцця бульбу елі - у іх землеўласнікі забіралі зямлю, т.б. хлеб, мяса, малако, гародніну. Так было і у нас, толькі забіралі не зямлю, а папросту хлеб. Што тычыцца Бі-Бі-Сі, то я не ведаю чаму яны так казалі, але клубень бульбы змяшчае 75% вады і 25% сухіх рэчываў (у т.л. 20%-крухмал/вугляводы, 4%-бялок, 0,5%-сахароў, 0,5%-мінеральныя солі), у ім таксама утрымліваюцца вітаміны С, B1, B2, B6, PP, К, караціны, але іх колькасць ледзвь выявімая і абарачаецца у 0 пры тэрмічнай апрацоўцы. Амаль адзінае, што ў ім ёсць гэта калорыі ад вугляводаў. Ды што я кажу, о глядзіце: en:Potato#Food value. --MaximLitvin 18:31, 8 Чэрвень 2007 (UTC)