Перайсці да зместу

Размовы:Аўтаномны край Косава і Метохія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы:Косава і Мятохія)

it is Kosovo internationally, only Albanians renamed it Kosova

In Belarusian orthography, unstressed O's are substituted by A's. Yury Tarasievich 11:38, 3 Кастрычнік 2008 (UTC)

Ці існуюць крыніцы, якія пацвердзяць правапіс менавіта Метохіі, бо зараз такая назва парушае правілы: §6.2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м. --J. C. Richter 18:14, 11 лютага 2012 (UTC)

Уздымаю пытанне. Мятохія ці ўсё ж Метохія? БелТА не ведае ніякай Мятохіі — зусім, бублік! Калі ў каго ёсць 9-10 том БелЭн, праверце, калі ласка Метохію. Бо Мятохію ў 11-м я не знайшоў. У інтэрнэце ўсе ўжыванні «Мятохіі» амаль выразна паходзяць, проста ці ўскосна, адсюль, і калі гэта памылка, то мабыць варта задумацца на хвілінку-другую? — Wizardist г 02:12, 10 лістапада 2013 (FET)

Даўно ўжо мыліць вока гэта Мятохія, 9-10 тт. у меня няма, але ў арт. пра Югаславію (т. 18, стар. 202) ёсць Метохія. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:37, 12 лістапада 2013 (FET)
Справа ваша. Калі ў вас ёсць аўтарытэтныя пацверджанні - пераймяноўвайце, нават без вынясення на абмеркаванне. Год таму я на знайшоў сур'ёзных аргументаў за або супраць, таму зрабіў паводле правілаў. Дарэчы, як вы абгрунтуецце прамое іх парушэнне? Яканне ў славянскіх назвах (а гэта, як бачна з перакладаў, відавочна сербскі тапонім), даўно ўжо афіцыйна замацавана ў нашым правіпісу. А БелЭн, на мой погляд, надта вольна ставіцца да славянскіх імёнаў, што ўспамінаецца: Мірослаў Гермашэўскі (якога яны перахрышчылі ў Міраслава) і Слабодан Мілошавіч, які чамусьці стаў Слабаданам, пры гэтым націск і там, і там захаваўся на зыходным месцы. Калі ласка, калі ў вас ёсць магчымасць, знайдзіце якую-небудзь іншую добрую крыніцу. --J. C. Richter (размовы) 01:47, 18 лістапада 2013 (FET)