Размовы з удзельнікам:J. C. Richter

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 23 029

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat 05:12, 25 мая 2011 (UTC)

Патрэбна Ваша дапамога ў прастаўленні картак-шаблонаў[правіць зыходнік]

Сп. Рыхтэр, бачу, што Вы робіце цудоўную справу - афармляеце артыкулы пра асоб карткамі шаблонамі. У нашай Вікіпедыі ёсць ўсе лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру і Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Буду вельмі ўдзячны, калі Вы дапаможаце і праставіце ў гэтых артыкулах адпаведныя карткі. З павагай. --178.124.225.196 13:04, 26 ліпеня 2011 (UTC)

Добра, паспрабую ў хуткім часе. --J. C. Richter 07:06, 27 ліпеня 2011 (UTC)

Катэгарызацыя[правіць зыходнік]

Калі ласка, давайце не будзем ствараць катэгорыю для аднаго артыкула --JerzyKundrat 11:59, 19 верасня 2011 (UTC)

Прабачце, але я не магу з вамі пагадзіцца. У Беларусі ўсяго было праведзена 3 рэферэндуму, у Прыднястроўі і Ісландыі – 7. Як бачыце, патэнцыйна гэтыя катэгорыі зусім не лішнія, хоць пакуль у нас ёсць толькі 1 артыкул для кожнай. --J. C. Richter 12:08, 19 верасня 2011 (UTC)
Але за час існавання Беларускай Вікіпедыі ўсяго ў кат. Рэферэндумы паводле краін трапіла 3 артыкулы. Натуральна, калі колькасць артыкулаў павялічыцца, тады і будуць яны падзелены на падкатэгорыі. --JerzyKundrat 12:15, 19 верасня 2011 (UTC)
У такім разе я згодзен з вамі. Сапраўды, пачакаем, пакуль не з'явіцца больш артыкулаў на гэту тэму. --J. C. Richter 12:21, 19 верасня 2011 (UTC)
Такі падыход, дарэчы, апраўдаў сябе пры катэгарызацыі моў і народаў. Калі з'яўляецца хаця б пару дзесяткаў артыкулаў, лепш вырысоўваюцца канкрэтныя падыходы да іх наступнай катэгарызацыі. --JerzyKundrat 12:27, 19 верасня 2011 (UTC)

Добрыя артыкулы[правіць зыходнік]

Велізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзенні вынікаў. Таксама можна самастойна паспрабаваць давесці любы артыкул да стану добрага артыкулу і выставіць яго на на прысваенне пачэснага звання «Добры артыкул»---Хамелка / разм. 18:49, 14 снежня 2011 (UTC)

Сігурдсан[правіць зыходнік]

Па якіх правілах ці крыніцах Сігюрдсан?--178.124.228.22 12:46, 27 снежня 2011 (UTC)

Шчыра кажучы, я не знайшоў ніводнай крыніцы, у якіх бы абгрунтоўвалася хоць якое напісанне яго імя па бацьку, таму карыстаўся правіламі транскрыпцыі з ісландскай мовы, паводле якіх u павінна ў гэтым выпадку перадавацца як ю. Калі ў Вас ёсць якія-небудзь аўтарытэтныя беларускія крыніцы, якія падаюць яго як Сігурдсана, то я, безумоўна, пераймяную артыкул. --J. C. Richter 13:17, 27 снежня 2011 (UTC)
Вы далі спасылку не Рускую Вікіпедыю, але ў іх жа Сигурдссон, як і ва украінцаў. Не маглі б даць спасылку на беларускія правілы перадачы ісландскіх імёнаў. Сярод славянскіх моў "ю" у балгарскім артыкуле ёсць, але ж балгарская мова іншай славянскай галіны. Давайце вырашым напісанне, бо на гэтую тэму з такімі імёнамі не адзін арткул (Ёгана Сігурдардоцір). --178.126.102.33 15:01, 27 снежня 2011 (UTC)
Справа ў тым, што правілы ісландска-беларускай транскрыпцыі хутчэй за ўсё ўвогуле не існуюць, прынамсі, я іх ніколі не сустракаў. Такая ж бяда і з астатнімі мовамі. Таму пры перадачы імёнаў у БеВікі, іх бяруць з Рускай Вікіпедыі або з беларускіх АК (дзе 99% імёнаў узятыя з той жа рускай мовы). Тое ж і з транскрыпцыяй: для шматлікіх моў мы (і ўкраінцы таксама) выкарыстоўваем рускія транскрыпцыі з папраўкай на своеасаблівасці нашых моў. Што ж тычыцца іншых Вікіпедый, то пры перакладзе з балгарскай мовы ю застаецца ю (і ў нас гэта таксама працуе); украінскі артыкул створаны перакладам з рускай мовы; а вось саму РуВікі, дарэчы, не вельмі добра выкарыстоўваць для зверкі правапісу скандынаўскіх імёнаў, бо апошнім часам яны самі знаходзяць памылкі ў транскрыпцыі (нарвежская, шведская, ісландская) --J. C. Richter 07:35, 28 снежня 2011 (UTC).
Дзякуй за разгорнуты адказ. Але ж наш артыкул не з балгарскай перакладзены. Можа, будзем трымацца, як ва усходне-славянскіх Вікіпедыях - руская, украінская у?--178.124.228.22 07:39, 28 снежня 2011 (UTC)
Канешне, ніхто не забараняе нам рабіць так. Але існуе адзін непрыемны выпадак з сучасным прэзідэнтам Ісландыі, калі яго імя мы і ўкраінцы ўзялі з Рускай Вікіпедыі як Олафура, а зараз ён там красуецца як Оулавюр, перанесены "в соответствии с исландско-русской транскрипцией". Паводле правілаў перакладу, магчыма выкарыстоўваць прамую транскрыпцыю (або ўжо састарэлы метад транслітарацыі), калі няма аўтарытэтных крыніц, якія пацвярджаюць напісанне. Нягледзячы на яго безумоўную значнасць для ісландцаў, АК альбо згадванняў у Сеціве пра яго я не знайшоў, таму нішто не перашкаджае транскрыбіраваць яго імя --J. C. Richter 08:14, 28 снежня 2011 (UTC)
Так, давайце, каб не было блытаніны, возьмем агульнае Сігюрдсан, тады, перанясіце, калі ласка, (Ёгана Сігурдардоцір). Загадзя ўдзячны. --178.124.228.22 08:20, 28 снежня 2011 (UTC)
Green check.svg Зроблена --J. C. Richter 08:30, 28 снежня 2011 (UTC)

Кніганошы[правіць зыходнік]

Прывітанне! Як Вы ацэньваеце артыкул пра кніганошаў? Калі падаецца добрым, галасуйце "за". З павагай. Weldam(размовы) 18:16, 20 жніўня 2012 (UTC)

КНДР[правіць зыходнік]

Калі ласка, не рабіце адвольных пераносаў краін пад новыя назвы. Паўночная Карэя можа быць рэдырэктам, але ніяк не асноўнай назвай. --Rymchonak (размовы) 19:24, 31 жніўня 2013 (UTC)

Спадар J. C. Richter, да ўзгаднення пытання з супольнасцю (бо гэта не кропкавы аб'ект, а цэлая краіна) я вымушаны адкаціць Вашы пераносы. Калі ласка, скарыстайцеся старонкай ВП:Да перайменавання і шаблонам {{Перанесці}}, калі гэта перайменаванне Вы лічыце прынцыповым. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:53, 31 жніўня 2013 (UTC)

Добра, я пачаў адстукваць адказ ужо тут, але зараз аформлю разгорнута на адпаведнай старонцы, калі мае праўкі прывялі да ўзнікнення канфлікту. --J. C. Richter (размовы) 20:08, 31 жніўня 2013 (UTC)

Фізіка[правіць зыходнік]

Добры вечар. Калі ёсць магчымасць, распрацуйце шаблоны па фізіцы. --Artificial123 (размовы) 22:22, 19 кастрычніка 2013 (FET)

Займуся гэтым у бліжэйшы магчымы час. Нашай Вікіпедыі сапраўды бракуе інфармацыі па прыродазнаўчых навуках. --J. C. Richter (размовы) 22:32, 20 кастрычніка 2013 (FET)
Дзякуй. Заходзьце ў навігацыйныя шаблоны па фізіцы тыпу {{Статыстычная фізіка}}. Там працаваць і працаваць. --Artificial123 (размовы) 23:50, 20 кастрычніка 2013 (FET)

Японія[правіць зыходнік]

Што за прычына выдалення тэксту ў арт. Японія? --Rymchonak (размовы) 23:09, 6 лютага 2014 (FET)
О, добра, што Вы заўважылі. Я папраўляў назву ў шаблоне і, відавочна, не ўбачыў, як выдзеліў частку тэкста. --J. C. Richter (размовы) 23:00, 10 лютага 2014 (FET)

Юзаф Пілсудскі[правіць зыходнік]

Вітаю. вы будзеце дапрацоўваць артыкул пра Пілсудскага ці яго здымаць з намінацыі? --Artificial123 (размовы) 13:17, 23 сакавіка 2014 (FET)

Прабачце, але займаўся Пілсудскім не я, і, нажаль, працаваць над ім у мяне няма зараз ні часу, ні адпаведных ведаў. Так што, думаю, здымайце. --J. C. Richter (размовы) 02:01, 26 сакавіка 2014 (FET)

Наконт БНР[правіць зыходнік]

Пане Рыхтэр, скажыце, калі ласка, а чаму Вы вызнаеце за дату заснавання БНР не абвяшчэнне незалежнасці, а абвяшчэнне самое рэспублікі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:46, 27 чэрвеня 2014 (FET)

Я ўвогуле супраць выкарыстоўвання даты заснавяння дзяржаўнасці, калі толькі гэта дзяржава сама не падкрэслівае, што вось гэта канкрэтная падзея і ёсць момант яе нараджэння. Таму, калі я раней папраўляў картку Беларусі, то гэта поле пакінуў пустым, бо наша гістарыяграфія на гэта пытанне не пакідае дакладнага адказу. Але ж калі яно запоўнілася, то там і павінны быць дзень заснавання дзяржавы, а не дата яе абвяшчэння незалежнай. Канечне, 25 сакавіка - больш раскручаны дзень, у адрозненне ад 9, але БНР усё-ткі ўпершыню аб'явіла пра сваё існаванне менавіта тады. Да таго ж, у ССРБ там стаіць дата менавіта абвяшчэння (1 студзеня), а не незалежнасці (якая была праз месяц). --J. C. Richter (размовы) 15:19, 30 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякую за разгорнуты адказ. Так, Вы маеце рацыю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 30 чэрвеня 2014 (FET)

Просьба[правіць зыходнік]

Калі ласка, не выдаляйце з прэамбул артыкулаў пра краіны поўную афіцыйную назву на беларускай і арыгінальных мовах. Шчыра дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:39, 1 жніўня 2015 (MSK)

Я прыбраў яе з Зімбабвэ, бо яна займала ледзь не палову прэамбулы, але ж, сапраўды, які асаблівы сэнс займаць месца поўнай назвай ў пачатку артыкула, калі яна з перакладамі ёсць зусім побач у шаблоне? --J. C. Richter (размовы) 22:48, 2 жніўня 2015 (MSK)
Ну Вы і ў Славакіі яе прыбралі — прыйшлося потым аднаўляць. Поўная назва падаецца не толькі ў шаблоне, але і ў прэамбуле з 2 прычын: 1) шаблон-картка — дадатковы візуальны сродак (напрыклад, у мабільнай праграме на Андройд яна ўвогуле не адлюстроўваецца, пакуль на яе не націснеш), а поўная афіцыйная назва — інфармацыя надзвычай значная і важная; 2) пошук палягчаецца — і праз пошукавыя сайты, і праз уласна Вікіпедыю. Ну і ўвогуле, мы жа не абмежаваныя ў паперы, каб эканоміць на кожным слове. Зімбабвэ — гэта такое рэдкае выключэнне, бо на практыцы мала якая краіна мае больш за 4 дзяржаўныя мовы. Спадзяюся, мы дасягнулі кансэнсусу? =) P. S. Мы з Вамі маем шмат агульных інтарэсаў, як вынікае з Вашай старонкі ўдзельніка, таму я адкрыты да просьбаў аб вычытцы ці дапамозе іншага кшталту. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:42, 3 жніўня 2015 (MSK)

Кесан-Сіці[правіць зыходнік]

З якой нагоды Вы перанеслі назву горада? Здаецца, яна замацавана ў такіх аўтарытэтных выданнях, як БелЭН і інш. Не будзем жа мы пераносіць Солт-Лэйк-Сіці, Аклахома-Сіці і інш. толькі таму, што ў артыкулах спачатку пішам "Горад".--Artsiom91 (размовы) 13:41, 12 кастрычніка 2015 (MSK)

Прабачце, але на старонцы не было напісана, у якой канкрэтна форме ён занесены ў слоўнікі, ды і крыніц, акрамя БелЭН, не было. Солт-Лэйк-Сіці і Аклахома-Сіці - гэта англамоўныя назвы ў англамоўнай краіне, але мяне засмучвае, што на мове саміх Філіпін ён называецца не Кесан-Сіці, а проста горад Кесан, ды і інтэрвікі падаюць розныя варыянты. Сіці жа ў англійскай мове дадаецца да назвы любога горада, калі яна супадае з назвай чалавека, у гонар каторага горад названы, або краіны, але назваў Хашымін-Сіці ці Панама-Сіці ў нас чамусьці няма, хоць у крыніцах сустракаюцца і яны. --J. C. Richter (размовы) 14:40, 12 кастрычніка 2015 (MSK)
Ну, у свой час Філіпіны былі амерыканскімі, і гарады там называлі па-амерыканску. Увечары пагляджу, як у БЭ, зраблю такую ж назву са спасылкай. Спадзяюся, Вы не супраць? --Artsiom91 (размовы) 15:01, 12 кастрычніка 2015 (MSK)
Ну, усё ж такі ён будаваўся як новая сталіца незалежных Філіпін, таму мяне і засмуціла амерыканская назва. Не, канечна, не супраць, калі гэта нармальная зацверджаная ў нашай мове назва, а не проста калька з англійскай. --J. C. Richter (размовы) 15:15, 12 кастрычніка 2015 (MSK)

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create the article en:Azerbaijan at the Olympics in Belorussian?

Thank you.