Размовы:Кумбрыйская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Cumbria чытаецца як "Камбрыя", суадносна і мова будзе камбрыйская. У рускамоўнай літаратуры сустракаецца толькі прыметнік "камбрийский", а гэтая "крыніца", здаецца, фантазія або неахайнасць. Frantishak (размовы) 13:49, 7 лістапада 2012 (UTC)

Мусіць ногі гэтай праблемы растуць з тых часоў, калі транслітавалі іншамоўныя назвы на рускую "так як напісана", т.б. Cumbria - Кумбрия, бо у Бракгаўзе і Ефроне сустрэў Cumbrian Mountains — Кумбрийские горы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:24, 7 лістапада 2012 (UTC)
Тады папросту гэта састарэлае выданне. У рувікі ўсё ж выкарыстоўваюцца назвы камрбийский ды камберлендские са спасылкамі на больш новыя выданні. Яшчэ цікавей тое, што ў англамоўнай вікі адназначна кажацца, што гэта варыянт брыцкай мовы, а не самастойная мова. І там салідныя спасылкі! Frantishak (размовы) 18:59, 7 лістапада 2012 (UTC)