Размовы:Ліцвіны Севершчыны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цікава, цікава. Садралі мой артыкул у Вікіпэдыі і, а прозвішча аўтара забылі паставіць. У.Васькоў

Дзеля лепшага асвятлення пытання: 1) у Вікіпедыі няма "аўтараў" (уласнікаў) артыкулаў; 2) напісанае ў ВП выдаецца пад ліцэнзіяй GFDL; 3) Вікіпедыя не з'яўляецца крыніцай. Вы маеце нейкі афіцыйны зварот? Yury Tarasievich 21:50, 8 Сакавік 2008 (UTC)
Менавіта я і з'яўляюсь гэткім літвінам па дзеду маткі (і прозвішча адпаведная - Літвін). Цяпер разумееце, адкуль імкненне да беларушчыны. Сам хацеў напісаць падобнае, але мяне абагналі. :-). Адзінае трэба замеціць - гэта ўсё тыя самыя палешчукі. Turzh 23:40, 8 Сакавік 2008 (UTC)

У "Вікіпэдыі" падаецца крыніца, адкуль узяты артыкул. Што вам замінае даць спасылку? Вы ж не самі напісалі гэты артыкул і я вам яго не прапаноўваў. Проста перадралі. А калі перадралі, то перадзірайце цалкам. У.Васькоў

Нічога не замінае -- зараз зробім, за ўсім жа не прасочыш. Дзякуй. --MaximLitvin 20:56, 9 Сакавік 2008 (UTC)
Прабачце, канечне, але і абвінавачванні не па адрасе, хто ж ведаў што гэта Ваш артыкул, яго сюды ананім запісаў. Во цяпер ведаем, крыніцу дапісалі, капірайт вельмі паважаем і калі Вы, як аўтар, хочаце — можам выдаліць адсюль гэты артыкул. Спадзяюся на паразуменне. --MaximLitvin 21:21, 9 Сакавік 2008 (UTC)

Я не супраць, каб артыкул вісеў. Проста выпадкова натыкнуўся на свой тэкст і не пабачыў спасылкі. :) У.В.

А, забыў дадаць: артыкул быў напісаны па замове для ЭВКЛ, але не ўвайшоў у 2-гі т. энцыклапедыі.

А..., а то я шукаў і не знайшоў. Дык дзе-небудзь жа ён такі ёсць, адкуль жа перадралі? :) palivac? :) --MaximLitvin 21:45, 9 Сакавік 2008 (UTC)

У Вікіпэдыі ёсць (праўда не я яго туды змясціў і пабачыў таксама выпадкова). У прынцыпе мне па-барабану, бо не столькі багата людзей і чытаюць гэта, але не люблю непарадак. :)

Парадак патрэбен абавязкова. :) Але ўсёж цікава адкуль гэта яны яго перадралі, бо калі ён нідзе не друкаваўся, то па законе на яго няма нічыіх аўтарскіх правоў і з-за такой "публікацыі" у Вікіпедыі Вы шмат чаго губляеце адносна гэтага артыкула. Таму лепей яго выдаліць, тым больш, што для стварэння артыкулаў у Вікіпедыі мы мусім карыстацца аўтарытэтнымі крыніцамі (а гэта друкаваня выданні), а не іншымі Вікіпедыямі. --MaximLitvin 22:35, 9 Сакавік 2008 (UTC)


Думаю, што А.Белы запосціў яшчэ да таго, як выдалі ЭВКЛ (у іх праблемы з выданнем былі і шмат артыкулаў засталіся ненадрукаваныя). Можаце выдаліць. Не бачу праблемы. У.В.

Ды адразу трэба было проста дапісаць крыніцу, а то — "садралі", тудэма-сюдэма. Yury Tarasievich 07:32, 10 Сакавік 2008 (UTC)

Не хацеў нікога пакрыўдзіць. У.В.

Ды не "скрыўдзіць", а што патрацілі мы ўсе тут шмат эфіру, а толькі і было, што ўпісаць у артыкул правільную крыніцу. Ну, можа яшчэ, у "размове" (тут) паведаміць у двух словах пра аўтарства. :)) Yury Tarasievich 14:13, 10 Сакавік 2008 (UTC)

Я далёкі ад Вікіпедыі і проста не ўяўляю якім чынам магу нешта ўпісаць. У.В.