Размовы:Мабільная праграма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Варыяцыі тэрміна[правіць зыходнік]

Вікіпедыя — не слоўнік, як была аргументавана апошняя праўка, якая прыбрала іншыя варыяцыі тэрміна. Але зазначу, што не гледзячы на тое, што тэрмін «мабільная праграма» з’яўляецца кансэнсусам у колах экспертаў, дадзены тэрмін усё яшчэ не зафіксаваны ў слоўніках, а таксама маецца шырокая практыка словаўжывання іншых варыяцый тэрміна. Дадзены тэрмін усё яшчэ прыжываецца ў масах, але калі практыка словаўжывання ў шырокіх грамадскіх колах будзе зрушана да іншых варыяцый тэрміна, да той жа «аплікацыі», то такі тэрмін таксама ў выніку можа патрапіць у слоўнікі. У такіх умовах развіцця беларускай ІТ тэрміналогіі я бы выступіў за тое, каб так ці інакш у пачатку ці ў асобным раздзеле ўзгадаць частотныя варыяцыя тэрміна, якія сустракаюцца ў АК і даследваннях на тэматыку, калі такія будуць з’яўляцца. Plaga med (размовы) 11:44, 28 красавіка 2023 (+03)[адказаць]

Аплікацыя ёсць частым ужываннем тэрміна, таму яе варта пакінуць. Іншыя ж варыянты маюць вузкае выкарыстанне і некаторыя з іх добра разабраныя мовазнаўцамі як калькі. Калі будзем збіраць тут усе прыклады моваўтварэння – іх тут з дзясятак назбіраем. Нагадаю Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя--Liashko (размовы) 17:47, 29 красавіка 2023 (+03)[адказаць]
Дарэчы ёсць даследаванні таго, што аплікацыя ёсць чыстым ва ўжыванні тэрмінам? Па адчуваннях "дадатак" значна часцей выкарыстоўваецца (што не робіць ні аплікацыю ні дадатак правільнымі варыянтамі) Zhuzhal (размовы) 17:19, 7 мая 2023 (+03)[адказаць]