Размовы:Маргарэт Тэтчэр

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А чаму не Маргарыта? на Žemaitėška - "Margareta"

Здаецца, імёны не перакладаюцца па беларускаму ўзору, а фанетычна перадаюцца з мовы арыгіналу (за выключэннем рускіх, украінскіх і, часткова, польскіх імёнаў). Калі б не гэта, з'явіліся б Георгій Буш, Мікалай Сарказі і іншыя — Homoatrox 23:33, 26 кастрычніка 2010 (UTC)


І што тут дрэннага? на Latina - "Margarita", на Latviešu - "Margareta". Чаму бы і беларусам так не рабіць?

З прычыны, што па-балгарску, славенску, сербску, літоўску і г.д. таксама "Маргарэт". Ёсць беларуская традыцыя, навізну ўносіць не будзем. --178.122.165.84 07:09, 27 кастрычніка 2010 (UTC)

Дакладней, ёсць літаратурная акадэмічная традыцыя, замацаваная ў правапісе. Гэты Раздзел Праекту Вікіпедыя падпарадкоўваецца правілам гэтай літаратурнай нормы (хоць і можна згадзіцца, што цікава было б перакладаць не толькі ўсходнеславянскія і "даўно вядомыя" імёны). Yury Tarasievich 17:39, 27 кастрычніка 2010 (UTC)

Пачатак артыкула ў цяперашнім стане (5 ліпеня 2012) пакідае ўражанне, што Тэтчэр спачатку стала прэм'ерам, а потым атрымала адукацыю ў галіне хіміі. Зрабіце што-небудзь, ці хаця б з галоўнай прыбярыце хто-небудзь --Mikalai Udodau (размовы) 17:47, 5 ліпеня 2012 (UTC)