Размовы:Матфей (евангеліст)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Матфей? --Чаховіч Уладзіслаў 10:56, 18 лютага 2012 (UTC) Новы Запавет Госпада нашага Iiсуса Хрыста. Святое Евангелле паводле Матфея. Мн., 1991. Кн. 1-я.

А гэта чый пераклад? У слоўніках прынятая адпаведнасьць паміж «Матвеем» і Мацеем. Пераклад Бібліі Сёмухі падае Мацьвея. — Wizardist г 11:02, 18 лютага 2012 (UTC)
Пераклад Беларускай Біблійнай камісіі--Чаховіч Уладзіслаў 11:23, 18 лютага 2012 (UTC)
Адкуль Мацей, то ў літаратуры напісана, але не здзіўлюся калі памылка -- у тае кніжцы іх шмат. --Максім Л. 11:26, 18 лютага 2012 (UTC)
У БЭ, нажаль, хрысціянства не вельмі папулярная тэма :( На сайце БПЦ і беларуская мова сустракаецца толькі Матфей, на сайце прыхода Свята-Петрапаўлаўскага сабора таксама выключна Матфей --Чаховіч Уладзіслаў 11:38, 18 лютага 2012 (UTC)
БЭ ў 18 тамах. Т.6, Мн., 1998, С.368: Арт. Евангеллі. Матфей. Раблю перанос. --Rymchonak 14:16, 18 лютага 2012 (UTC)

Спадарства! Транскрыпцыя "Матфей" з'явiла ся у часы СССР у рускай мове. Раней было Матθей, у тым лiку i на Беларусi. Вашыя звесткi могуць мець дачыненне толькi i выключна да рускай мовы. Трэба рабiць зваротны перанос. Serge Gorlaw

Мацей гэта форма "пад народ". Паў-афіцыйныя апостальскія імёны ёсць, здаецца, у слоўніку сучаснай мовы (назву не памятаю, Абламейка ў аўтарах). Yury Tarasievich 07:08, 21 лютага 2012 (UTC)

Менавiта так. Пад беларускi народ. Формы "Матфей", цi "Матвей" - гэта такiя ж народныя формы, але усходне-рускiя. Яны маюць столькi яшчэ меньш дачынення да зыходнай цэркоўнаславянскай формы "Матθей".Serge Gorlaw

Як правільна аформіць зноску на выкарыстанне імя Мацей у каталіцкай традыцыі?--Чаховіч Уладзіслаў 13:12, 26 лютага 2012 (UTC)

Форма "Мацей" мае столькi ж дачынення да каталiцкай, сколькi i да праваслаўнай традыцыи. У Польшчы гаворуць "Матэуш". Нельга блытаць сапраўднае царкоўнаславянскае "Матθей" з народнай формай "Матфей", якое вайшло ва ужытак у часы атэicма. На Беларусi гаворуць "Мацей" адукаваныя людзi усех конфессiй Serge Gorlaw

Для нас важней то, якая форма сустракаецца ў аўтарытэтных крыніцах, друкарскіх выданнях і падчас набажэнстваў РПЦ і РКЦ. Дарэчы, Вы не карэктна перанеслі артыкул (для гэтага ёсць адмысловая кнопка), таму не крыўдзіцеся, калі хтосьці адкаціць ваш уклад да папярэдняй версіі ці перанясе тэкст назад. --Чаховіч Уладзіслаў 13:32, 26 лютага 2012 (UTC)

Я яшчэ раз кажу, што калi набажэнства вядзе ся на царкоўнаславянскай мове, i cвяшчэннiк - чалавек адукаваны, ён не будзе казаць "Матфей", але будзе казаць "Матθей". Гэтак сама, як i любы иншы адукаваны чалавек. Калi вы супраць беларускае формы "Мацей", я буду перанакiроўваць у "Матθей" Serge Gorlaw

Чалавек разважае пра арфаграфію, робячы памылкі ў абзацы. Прыводзьце аўтарытэтныя крыніцы. --Rymchonak 14:16, 26 лютага 2012 (UTC)

Зроблена. Што-небудзь яшчэ?Serge Gorlaw

У нас Вікіпедыя не на царкоўнаславянскай мове. --Rymchonak 14:44, 26 лютага 2012 (UTC)

У каго - у нас? Буду удзячны за спасылкi на хоць якiя тэксты набажэнстваў на беларускай мове Serge Gorlaw

У нас - Беларуская Вікіпедыя. Калі ласка, калі ствараеце артыкулы, адразу прастаўляйце зноскі. Вашы дзеянні носяць свавольны характар. --Rymchonak 14:54, 26 лютага 2012 (UTC)

Канкрэтней: у чым маё свавольства?Serge Gorlaw

Вашы пераносы літар грэчаскага алфавіту і стварэнне асобнай старонкі пра евангеліста без падмацавання аўтарытэтнымі крыніцамі. --Rymchonak 15:01, 26 лютага 2012 (UTC)

Вы проста рабiце запыт на крынiцу, я ж думаў, такiя простыя факты знаюць усе. А на кожнае слова крынiцу ж нiхто не ставiцьSerge Gorlaw

Зірніце арт. Мускулы. На кожнае слова: цягліцы, мышцы, мускулы стаіць зноска. --Rymchonak 15:13, 26 лютага 2012 (UTC)
Калі ласка: Богаслужэнні па-беларуску і Праваслаўнае набажэнства і малітвы на Беларускай мове--Чаховіч Уладзіслаў 15:02, 26 лютага 2012 (UTC)

I за гэта дзякуй Serge Gorlaw

Я выбачаю ся, на што вы спасылаеце слова "Мацей"?Serge Gorlaw

Евангелле ад Матфея ці Евангелле паводле Матфея?--Чаховіч Уладзіслаў 18:44, 27 лютага 2012 (UTC)