Размовы:Неагублены галосны сярэдняга раду верхняга пад’ёму

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мяркую, такой падачай матэрыялу чытач канчаткова заблытаны. Віншую. Yury Tarasievich 21:16, 1 снежня 2010 (UTC)

Я ў гэтым пытанні не спецыяліст. Проста назвала артыкул пра гук згодна міжнароднаму стандарту і дадала интэрвікі. Калі Вы - спецыяліст, то зменшце, калі ласка, сістэму падачы сарказму і падпраўце падачу матэрыялу, яшчэ раз калі ласка, з усёй павагай---Хамелка / разм. 21:23, 1 снежня 2010 (UTC)

Прашу прабачыць сарказм, гэта, сапраўды, было лішнім, але ведаеце -- проста рукі апускаюцца ад такіх правак.

Калі вы згодны прыняць маё "навуковае кіраўніцтва" па гэтай тэматыцы, то добра, але змагу заняцца дапрацоўкай не раней за суботу-нядзелю (а пакуль калі ласка ўстрымайцеся?). Зараз маю часу толькі на заўвагу, што 1) адна рэч -- знак МФА, якім абазначаецца пэўная камбінацыя прыблізных параметраў, і значыць, "абстрактны" гук. 2) Іншая рэч -- гук пэўнай мовы (тут мы гаворым пра фанему), які можа супадаць з эталонам МФА, але можа і адрознівацца, быць на мяжы двух, і напэўна будзе мець мноства асаблівасцяў (дарэчы, дзеля гэтага існуюць адмысловыя транскрыпцыі). Збор МФА і фанетыка проста рэчы рознага плану існавання, аб чым і павінна паведамляць энцыклапедыя. Дарэчы, для фанем беларускай мовы проста не існуе (не распрацавана) дакладнай трансляцыі МФА (адсюль, часткова, праблемы з іншам. транскрыпцыяй).

Таму структура матэрыялу пра гукі павінна выглядаць так: 1) набор эталонаў МФА; 2) Наборы гукаў моў, "фанетыкі моў"; 2.1) набор гукаў для мовы Ікс; 2.2) для мовы Ігрэк і г.д. Спасылкі з гукаў пэўнай мовы ідуць на блізкі эталон, спасылкі з эталона -- (напрыклад) на катэгорыю (?) або на плашку з прыблізна адпаведнымі эталону гукамі моў.

Дарэчы, тэрміналогію ў зычных таксама трэба будзе папраўляць -- гэта літаральны пераклад англійскай, а існуе і мясцовая. Yury Tarasievich 08:28, 2 снежня 2010 (UTC)