Размовы:Нованарвежская мова
Выгляд
Як "О" ў дадзенай сітуацыі можа быць не пад націскам? Чаму яно тады не пераходзіць у "а?" --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:16, 16 мая 2015 (MSK)
- Гэтак жа як у слове "штогод". Слова "ню-норск" з дзвюма асновамі, на кожную ёсць націск. Дарэчы, "нюнорск" упамінаецца ў БелЭн т. 11. с. 159. --Чобат (размовы) 15:57, 16 мая 2015 (MSK)
- Складанае слова, калі націск у другой частцы падае на першы склад, то ў першай частцы адбываецца аканне, а калі на любы іншы - не, захоўваецца о: Нова|луко́мль, Нава|по́лацк, Нава|са́ды, Нава|гру́дак --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:43, 16 мая 2015 (MSK)
- Шаноўны Уладзіслаў, я пра слова „нюнорск”. Са словам „нованарвежская” ўсё зразумела, бо па правілах. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:43, 17 мая 2015 (MSK)
- У германскіх мовах шмат складаных слоў з двума націскамі, напрыклад, горад Дзю́сель|до́рф (пры гэтым націск у той жа БЭ стаіць толькі над -ю-), так і з нюнорскам - ню́|но́рск (новая нарвежская). Такія словы лепей падмацоўваць аўтарытэтнымі крыніцам, каб пазбегнуць памылак--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:07, 17 мая 2015 (MSK)
- Добра, я прастаўлю абодва націскі ў прэамбуле, каб не было непаразуменняў. Дзякую Вам за тлумачэнне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:04, 17 мая 2015 (MSK)