Размовы:Нікало Макіявелі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праўду кажу, я б такім перакладчыкам як Зміцер Колас адрываў рукі, проста для прафілактыкі. --Максім Л. 10:39, 14 Жнівень 2008 (UTC)

А чаго так?--Яўген Літвін 10:43, 14 Жнівень 2008 (UTC)
Калі не мае іншых крыніц, то паглядзім пошук ў Гуглі па "Макіявелі"[1], які адразу нам выдае спасылкі на 2 даведнікі, а калі паглядзець там жа па "Мак'явэлі", альбо яшчэ горш па "Нікало Мак'явэлі", то ўбачым што гэтае гора (Мак'явэлі ды яшчэ і Нікало) пайшло амаль выключна ад З. Коласа. Як перакладчык можа выдумваць новыя правілы мовы, прынамсі мне не зразумела, проста засмечванне інфармацыйнай прасторы. --Максім Л. 11:01, 14 Жнівень 2008 (UTC)
Ага, вось адкуль Нікало. Я так і думаў, што нешта дужа новенькае і самавіценькае, але выправіў толькі відавочныя агрэхі. Yury Tarasievich 11:29, 14 Жнівень 2008 (UTC)
Мак'явелі гэта па-украінску :) --Максім Л. 11:34, 14 Жнівень 2008 (UTC)
Тэрмін "Макіявэлі" і "Мак'явэлі" пайшлі ад расейскага напісання "Макиавелли" и "Макьявелли". Больш правільна Мак'явэлі, бо гэта адпавядае італьянскаму маўленню. Сам Мак'явэлі у Сярэдневеччы меў мянушку "Мак'я". Слова "Макиавелли" гэта недарэчнасць, якая была выпраўленна напрыклад, у выданні "История Флоренции", дзе пра то і пазначылі.--Яўген Літвін 17:13, 5 Верасень 2008 (UTC)
У прынцыпе, можна проста запярэчыць так, што напісанне, фактычна традыцыйнае ў нашай літаратуры -- менавіта "Макіявелі". І нават калі яно не адпавядае ў нейкіх дробязях -- ну што з таго? Усе мы, чытачы, ведаем, пра што гаворка?
А калі ўваходзіць у фанетыку, то прынцыпова можна згадзіцца з проціпастаўленнем "кія"/"к'я", але рэч у тым, што самавольна мяняць традыцыйнае напісанне -- так проста не робяць; таксама гэта не прэрагатыва аўтараў гістарычных кніг. Адносна "вэ" -- для беларускай мовы склад нехарактэрны ("Фанетыка..." Падлужнага). Yury Tarasievich 17:49, 5 Верасень 2008 (UTC)