Размовы:Паляўнічы домік (Гомель)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усё ж па-беларуску правільна "Паляўнічы дамок". Прыклады: каток, а не коцік, сталок, а не столік, вазок, а не возік. --178.122.176.164 07:07, 7 верасня 2010 (UTC)
Села кошка на парожку, вяжа коціку панчошку,
А пасля пашые тапкі, каб каток не змерз у лапкі
--JerzyKundrat 07:14, 7 верасня 2010 (UTC)
JerzyKundrat, у Лазукі домік, так што такая крывая назва пацвержана аўтарытэтнай мастацтвазнаўчай крыніцай :(--Хамелка/ разм. 15:31, 14 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Назва правільная. Абодва варыянты (і "дамок", і "домік") цалкам літаратурныя і ёсць у нарматыўных слоўніках. Але стылістычна "дамок" - гэта больш размоўна-мастацкая форма. Для энцыклапедычнага стылю больш пасуе "домік". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:38, 14 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]