Размовы:Парус

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Панове, у святле амаль заўсёды неаб'ектыўнай крытыкі, ці не варта такія (аб'ёмам) артыкулы як "парус", "стаксель", "грот (парус)", "косы парус" злучаць у адзін з раздзеламі (ці нават без раздзелаў), пакуль не з'явіцца ў каго жаданне пашырыць які з раздзелаў да аб'ёму вартага асобнага артыкулу. Думка датычыць не толькі парусаў, але напр. серыі Гальшанскіх і інш. пад. Хаця б з прычыны, каб не часаліся ў некаторых асобныя часткі гукавага апарату. --Максім Л. 17:59, 22 Жнівень 2008 (UTC)

Не згодзен. У кожнай такой рэчы -- свой рэзон існавання, свая гісторыя. Зараз у нас гэтыя тэксты караценькія, гэта так. Але і адкрыццяў (openings) для дапаўнення яны даюць больш. А каб паспрыяць пашырэнню, прапаную вярнуцца да ідэі пра маркіроўку артыкулаў у сэнсе таго, чаго ў іх *няма*.
Тэзісы пра часанне цела і пра бурапенную крытыку адкіньма з пагардай. Yury Tarasievich 18:23, 22 Жнівень 2008 (UTC)
Лепей каб тэзісы ў выглядзе кароткага зместу "будучых серый" :), немцы канечне малаткі, але ў іх зусім іншая Вікса. --Максім Л. 18:54, 22 Жнівень 2008 (UTC)
Інтэрвікі навязваюць пэўную структуру :) Па-мойму, ужо дзеля таго, што з асобнай старонкі можна пры жаданні прайсці на грунтоўныя іншамоўныя версіі, варта іх пакідаць як ёсць. AntonBryl 18:16, 22 Жнівень 2008 (UTC)
Патрэбная перасылка з "Ветразь". --93.84.37.100 10:02, 12 верасня 2010 (UTC)