Размовы:Плутон (карлікавая планета)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Плутон памылкова аднесены да малых планет (астэроідаў). Насамрэч, на 26-й Генеральнай асамблее Міжнароднага астранамічнага саюзу (2006 год), ён быў аднесены да новастворанага класу карлікавых планет. Да гэтага класу, дарэчы, адносіцца і большасць аб'ектаў з пояса Койпера.

[1]

[2]

Dalibor 19:23, 2 Студзень 2010 (UTC)

Гэта толькі пытанне перакладу і некагерэнтнасці тэрміналогій. Большыя астэроіды таксама зараз аднесеныя да малых планет, прытым што раней у англамоўнай тэрміналогіі "малых планет", колькі памятаю, наогул не было, у адр., напр., ад белмоўнай. Yury Tarasievich 19:57, 3 Студзень 2010 (UTC)

Але ж гэта можа прывесці да непаразуменняў. Мне здаецца, што варта было б прытрымлівацца сучаснай тэрміналогіі. Dalibor 08:17, 4 Студзень 2010 (UTC)

Думаю, тут няма асаблівых непаразуменняў -- як няма і акадэмічнага перакладу ("сучаснай тэрміналогіі") гэтага тэрміну, якому тры з паловай гады. Азначэнне "малая планета" для Цэрэр і падобнага -- але і для камянёў-астэроідаў -- УЖО існавала. Зараз да іх, нароўні з Цэрэрамі, дадаўся Плутон, а камяні-астэроіды адасобненыя. А вось дадаючы слова "карлікавыя", куды падзенеце слова "малыя"? :) У нас гэта сінонімы. Yury Tarasievich 06:10, 9 Студзень 2010 (UTC)

А малых планет цяпер няма. Ёсць малыя целы Сонечнай сістэмы, да якіх належаць астэроіды, каметы і інш. падобныя аб'екты. Dalibor 17:04, 9 Студзень 2010 (UTC)

Дарэчы, у рускай, украінскай ды беларускай "тарашкевіцай" Вікіпедыях Плутон пазначаны менавіта як карлікавая планета. Dalibor 20:09, 12 Студзень 2010 (UTC)