Размовы:Пойма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абалона: выкарыстанне тэрміна[правіць зыходнік]

Прапаную вызначыць, які ж тэрмін выкарыстоўваць у артыкулах Беларускай вікіпедыі — абалона ці пойма. Тое ж тычыцца і вытворных назваў: глебы поймавыя ці абалонавыя, і г. д. --Кандрашка 17:21, 13 кастрычніка 2011 (UTC)

Варыянты раўназначныя, навошта абмяжоўваць ужыванне аднаго з іх? --Чаховіч Уладзіслаў 17:38, 13 кастрычніка 2011 (UTC)
Варыянты, сапраўды, раўназначныя. БЭ ў 18 тамах. Т.12 дае толькі "Пойма" і як варыянт "Поплаў". Слоўнік літ.беларускай мовы дае "Абалона", "Пойма". Таму можам дадаць яшчэ і "Поплаў". --178.126.235.25 18:12, 13 кастрычніка 2011 (UTC)
У асноўным згодзен, за выключэннем аднаго моманта — я б выключыў «поплаў» са спіса значэнняў. Тлумачу: поплаў (руск. "заливной луг" — гэта хоць і асноўная частка поймы/абалоні, але зусім не адзіная. Там часта сустракаюцца азёры, старыцы, участкі леса (для Беларусі асабліва характэрныя альшанікі), розныя прыруславыя валы, якія могуць наогул не затаплівацца падчас разводдзя і быць не пакрытымі аніякай расліннасцю, і г. д. Энцыклапедыі гэта хоць і аўтарытэтныя крыніцы, але я ўжо знаходзіў у іх не менш аўтарытэтныя памылкі :-) --Кандрашка 21:01, 13 кастрычніка 2011 (UTC)