Размовы:Пояс (аблачэнне)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Занадта мудрагелістая назва, чаму не фасцыя? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:57, 26 лютага 2014 (FET)

Я не эксперт у беларускамоўнай тэрміналогіі аблачэння, але ведаю, што яна значна адрозніваецца ад міжнароднай (у тым ліку рускай і ўкраінскай, бо для іх рыма-каталіцтва - незнаёмая амаль канфесія: рускія амаль не маюць каталікоў, а ва ўкраінцаў пашыраны візантыйскі абрад каталіцтва) і шмат у чым падобная да польскай: напрыклад, гумерал у нас і палякаў зусім не тое ж самае, што гумерал у іншых мовах (там ён значыць іншы элемент аблачэння). Увогуле ў нас і палякаў дамінуюць "народныя" словы, у той момант, як у міжнароднай тэрміналогіі - транслітараты з латыні. Менавіта праз тое, што я не спецыяліст, я выкарыстоўваў пры напісанні артыкулаў пра аблачэнне тэрміналогію спецыяльнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы (пададзены ў графе "літаратура"), а там падаецца толькі "пояс". Канечне, назва грамадная, але я б не рызыкнуў замяняць яе, не маючы крыніцы існавання фасцыі ў гэтым значэнні ў нашай мове.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:40, 26 лютага 2014 (FET)
Дарэчы, сёння спісаўся з пробашчам касцёла горада Узда ў скайпу. Разумею, што ён не самы вялікі аўтарытэт у гэтым пытанні, але для яго гэта спецадзенне па сутнасці, таму дакладна аўтарытэтнейшы за нас. Сцвярджае, што слова "фасцыя" ў гэтым кантэксце ў Беларусі не ўжываецца. Кажа, што па-беларуску будзе "пояс". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 26 лютага 2014 (FET)