Размовы:Пімен Панчанка
Гэта лічыць парушэннем аўтарскіх праў (http://slounik.org/81241.html)? --MaximLitvin 10:00, 14 Ліпень 2007 (UTC)
- Дарэчы, цікавае пытанне. Пазіцыя трымальнікаў слоўнік.орг тут таксама можа быць хібнай, бо ([1]):
Створана на падставе: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі
Ясна, што не "створана на падставе", а "адзін у адзін" спісана (ці ацыфравана). І колькі разумею пытанні аўт. права (мала разумею), то самой такой цыдулкі недастаткова для "рэальнай адмазкі". Зрэшты, гэта клопат трымальнікаў слоўніка.орг, не наш.
А вось і наш клопат: цалкам законна запатрабаваць выдалення матэрыялу з агульнага доступу можа аўтар кнігі А. Гардзіцкі.
У прынцыпе, элементарныя веды (факты) не падлягаюць ахове, але ахове падлягае іх канкрэтны збор і афармленне. Ці ў вас там няма такога ж выхаду да А.Г., як да Л.М.? Yury Tarasievich 10:32, 14 Ліпень 2007 (UTC)
- Гардзіцкі памёр у 1999, паспрабую выйсці спадкаемцаў, а артыкулы на слоўніку.орг насамрэч на жывую "узятыя" з даведкіка Гардзіцкага. --MaximLitvin 11:22, 14 Ліпень 2007 (UTC)
- Мо лепш верш у вікітэке, кали такая ёсць?--Аляксандр Сакалоў 21:20, 2 Травень 2008 (UTC)
- Верш вынесены ў ВікіЦытатнік. --Максім Л. 08:59, 3 Травень 2008 (UTC)
Пачаць новую размову пра старонку «Пімен Панчанка».
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпедыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Пімен Панчанка.