Размовы:Родная мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На постсавецкай прасторы родную мову часта блытаюць з этнічнай мовай. - што вы хацелі гэтым сказаць і на якіх крыніцах грунтуецеся? Хто блытае гэтыя два паняцці? Тыя асобы, якіх апытваюць падчас перапісу? - JerzyKundrat 05:29, 7 Верасень 2009 (UTC)

Дарэчы, сапраўды цікава, адкуль класіфікацыя. У ЛЭС-98 гэтага няма. Yury Tarasievich 06:52, 7 Верасень 2009 (UTC)

  • Беликов В. И., Крысин Л. П. Социолингвистика, М., 2002. Гэта па-першае. Па другое, у перапісных лістах падчас перапісу 2009 года таксама будзе гэтае ўдакладненне. Самі ўбачыце --Аляксандр Сакалоў 14:21, 14 Верасень 2009 (UTC)

А якім тэрмінам карыстаецца Блумфілд? Native, first, mother-? Лепей бы указаць у яўным выглядзе. Бо калі размова пра значэнні тэрмінаў, іншамоўнымі крыніцамі трэба карыстацца асцярожна. Строга кажучы, значэнні павярхоўна сінанімічных тэрмінах у двух розных мовах - асобныя пытанні, асабліва ў гуманітарнай сферы. AntonBryl 20:57, 1 Кастрычнік 2009 (UTC)

Native --Аляксандр Сакалоў 05:39, 2 Кастрычнік 2009 (UTC)
Гэтая недастатковая адпаведнасць у тэрмінах, дарэчы, і ёсць тое, чаго аніяк не возьмуць у галаву нашыя культ-рэвалюцыянеры з іх "польскімі, украінскімі, чэшскімі адпаведнікамі". Yury Tarasievich 06:26, 2 Кастрычнік 2009 (UTC)