Размовы:Руслан Барысавіч Гагуа

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мы, вядома, усё разумеем, але дазвольце, спадарства, калі ў вікі такія вось асобы, то давайце мы дзядзьку Федзю з трэцяга пад'езда ўпішам. Зразумейце, што тады палову жыхароў Пінска трэба ўпісаць у вікі (Канеўскі,Цуба, Гордзіч, Васіленка, Ляшук і г.д.). З павагай, пінчук.

І хацелі б нагадаць, што з бел.моўнай вікіпедыі калісь выдалілі такія артыкулы, як да прыкладу, Віктар Місіюк (06:28, 20 верасня 2010 Хомелка (размова | уклад) сцёрты "Размовы:Віктар Місіюк" ‎ (тэкст быў: 'Прапанавана выдаліць. У такім выдадку магчыма выдаліць дзесяткі артыкулаў пра людзей, якія да прыкладу ўваходзілі ў якую-небу...')

Дык так мы скажам, што гэты Гагуа, ў найлепшым выпадку, адрозніваецца толькі тым, што яшчэ спявае. Ды "павесяліў" у свой час гродзенцаў.

Перш за ўсё кажыце ад сябе - ад першай асобы, а не ад калектыўнага "мы". Віктар Місіюк і Руслан Барысавіч Гагуа - дзве абсалютна розныя асобы. Зірніце, калі ласка, бібліяграфію апошняга. + стварайце артыкулы пра выбітных пінчукоў, выхадцаў з Піншчыны: урачоў, мастакоў, паэтаў, палітыкаў і г.д. Буду вельмі ўдзячны. --178.122.207.224 20:01, 26 студзеня 2011 (UTC)

Кажам ад мы, бо нас тут пяць пінчукоў, пра трох якіх можна панапісваць шмат, але справа ў тым, ведаеце, часам ёсць людзі, якія могуць напісаць дзесяткаў і сотняў працаў, але сэнсу і глебы ад гэтага няма, адное "Я". Вось, да прыкладу, гісторыя з музею: прыходзіў у Музей Беларускага Палесся адзін жыхар, які меў стасункі ў навуковым асяроддзі, дык вось, спадарства, ён напісаў некалькі "не менш значных навуковых" працаваў. Напрыклад: "Як захапіць Вялікабрытанію", "Як здабываць на Луне карысныя рэчывы" і іншае ў тым накірунку.

Паверце, ў Пінску шмат вартых людзей, але ці варта пра іх пісаць? І ведае, дзіўна выглядае гэты радок у якім стаяць людзі міравога маштабу, а не мястэчкавага, а дакладней, узроўню Палескага універсітэта.

У Вас ёсць магчымасць рэдагаваць артыкулы, прапаноўваць на выдаленне. --178.122.207.224 20:16, 26 студзеня 2011 (UTC)
Пане, энцыклапедычная значнасць асобы Віктара Місіюка ў артыкуле не была раскрытая. Калі ў Вас ёсць дадатковыя матэрыялы, калі ласка, аднаўлю яго і дадавайце. Адносна інш. пінчукоў, ёсць пра каго/што напісаць -- калі ласка. Для даведкі можна карыстацца ru:Википедия:Критерии значимости персоналий, наклады для нашых умоў можна зменшыць у 5 разоў. --Максім Л. 20:27, 26 студзеня 2011 (UTC)

Гагуа -- кандыдат навук, аўтар манаграфій, уваходзіць у даведнік "Гісторыкі Беларусі". Адзінае, што тут недарэчна бачыць -- поўная бібліяграфія творчасці ў спалучэнні з мастацкай самадзейнасцю. Біб-фію можна скараціць да манаграфій і кніг, а пра самадзейнасць не пісаць наогул. Yury Tarasievich 06:24, 27 студзеня 2011 (UTC)

Ведаеце колькі ў Беларусі, ды што ў Беларусі па адным Палессі дзеячоў, навукоўцаў, журналістаў, чыя годнасць не горшая за гэтага спадара, але ж іх я не бачу, чаму? Вікіпедыя бізнэс праект? Ці як? Ці трэба каб чалавек сам сябе запісаў, панапісваў старонкі з розных публікацый, а? Вы разумееце, што Вы разам з іх выглядаеце смешна, толькі тым, што робіце такія пералікі, давайце Якуба Коласа кожную старонку палічыце, да хаця б Мікалая Статкевіча. Юмарысты Вы ды і кропка - за павагаю Юры.

Ананіме, удзельнічайце, праўце смела, стварайце вартыя артыкулы пра вартых людзей і не толькі. Нас вельмі мала, далучайцеся! --Максім Л. 18:49, 10 ліпеня 2011 (UTC)