Размовы:Рэвалюцыйны камуністычны саюз моладзі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэвалюцыйны камуністычны саюз моладзі моцны сваёй згуртаванасцю, адзінствам волі, адзінствам дзеяньняў... - ёсць сціплае меркаванне, што тут энцыклапедыя, а не трыбуна. AntonBryl 15:24, 19 Чэрвень 2009 (UTC)

Замест пачынаць даволі бязмэтную дыскусію, толькі і было, што напісаць спераду ў тэксце -- "паводле агітацыйных матэрыялаў"; або сцерці. Yury Tarasievich 15:44, 19 Чэрвень 2009 (UTC)
Там увесь тэкст такі. Аўтадэкларацыі, якія ці пасцерці (амаль нічога не застанецца), ці абвешаць плашкамі "крыніца?" пасля кожнага слова. Я вырашыў абыйсція адною ў самым версе. Скажам, "Адметнай рысай РКСМ(б) у сучасным левым руху з'яўляецца адмысловая ўвага, нададзенае арганізацыяй пытанням развіцця марксісцкай тэорыі, працы ў асяроддзі маладой інтэлігенцыі" - хто параўноўваў? Для мітынгу нармальна, для артыкулу - не. AntonBryl 15:56, 19 Чэрвень 2009 (UTC)
"Там увесь тэкст такі." Толькі вось хлусіць не трэба. Далёка не ўвесь. "хто параўноўваў" - Я. Ужо паверце --ComIntern 16:45, 19 Чэрвень 2009 (UTC)
Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне. Зручна, што вы самі гэта прадэкларавалі. AntonBryl 16:51, 19 Чэрвень 2009 (UTC)