Размовы:Старажытнаруская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

О, сам накатавасіў, ужо адкаціў. Выбачайце :) --Максім Л. 12:22, 19 Верасень 2008 (UTC)

Шаблон "рускія"[правіць зыходнік]

Не ўпэўнены, што гэты блок тут дарэчы; тэма артыкула мае гэтулькі ж дачынення яшчэ да двух народаў (беларусаў і ўкраінцаў), а ад яшчэ двух такіх блоках артыкул ужо проста парве. Не станем жа ўключаць жа ў артыкул "Лацінская мова" інфармацыйныя блокі па ўсіх раманскіх народах. AntonBryl 23:26, 3 Кастрычнік 2009 (UTC)

Але ў артыкул "Старажытнагрэчаская мова" инфармацыйны блок аб грэках будзем. Не разумею, чаму вы супраць таго, каб у артыкул аб старажытнай мове народа ўключыць шаблон аб гэтым народзе. Ну, а то, што старажытнаруская мова з'ящляецца продкам, акрамя рускай, яшчэ і беларускай з украінскай - гэта ўжо іншае пытанне. --93.85.56.53 05:22, 4 Кастрычнік 2009 (UTC)
Менавіта таму, што грэкі - адзіныя, хто мае сёння дачыненне да колішняй старажытнагрэцкай, а рускія - не адзіныя, хто мае дачыненне да старажытнарускай. Я ж кажу, тады ужо для адэкватнасці трэба ўключыць яшчэ два такіх жа блока (а тое і тры - ёсць жа шчэ русіны на Карпатах), а гэта зробіць артыкул слаба прыдатным для чытання. Лепей было б, магчыма, зрабіць асобную невялікую блок-плашку "Усходнія славяне" для такіх выпадкаў. AntonBryl 12:51, 4 Кастрычнік 2009 (UTC)

Так, варта мець плашку, але менавіта і выключна па мовах, якія дачыненыя да тэмы -- пачынаючы ад стараж.-ц.сл. і г.д. Плашка пра народы -- проста некарэктная, "ад балды" (дарэчы, у грэках таксама). Yury Tarasievich 13:41, 4 Кастрычнік 2009 (UTC)

Саму ж некарэктны шаблон аб розных аспектах існавання народа ў артыкуле пра старажытную мову гэтага народа? --Аляксандр Сакалоў 05:17, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
Таму што гэта мовазнаўчы тэрмін з падвойным, і да таго ж, заблытаным, значэннем. А непасрэднае дачыненне да тэрміну мае, усё ж, яго прадметная вобласць, а не карыстальнікі. Yury Tarasievich 07:48, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
Ну, пры ўсёй неадназначнасці ніхто ж, напэўна, не адмаўляе, што гэта мова рускіх у старажытнасці? Дарэчы, вы, як адміністратар, вырашайце самі, прыбраць шаблон ці не, падвядзіце вынік. Напэўна, новых аргументаў не будзе. --Аляксандр Сакалоў 12:09, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
Вядома, гэтага не адмаўляюць -- але з агаворкамі наконт рэтраспектывы. Я ўсё ж выйму гэты шаблон. Замест яго патрэбны моўны, пра які казаў, але зараз, калегі, з часам цесна, а колькі ў асновах разабраўся, ужо напісаў у тэкст. Можа, хто яшчэ падключыцца. Yury Tarasievich 20:28, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
І, яшчэ раз: як будзе выглядаць гэты артыкул, калі ў яго грохнуць - на тых жа правах - такога ж памера плашкі пра беларусаў, украінцаў і, магчыма, русінаў? І ці трэба плашку "рускія" ставіць таксама ў артыкуле, скажам, "протаіндаеўрапейская мова"? Бо таксама ж мова продкаў. Няўжо настолькі важную ролю павінны граць ужытак оніма, незалежна ад дакладных межаў яго тагачаснага сэнсу? AntonBryl 09:57, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
На другое пытанне - не, бо калі была протаіндаеўрапейская мова рускіх яшчэ не было. Так, былі продкі рускіх, але як паўнавартастнага этнаса, рускіх яшчэ не існавала. Гэта ж і адказ на першае пытанне. --Аляксандр Сакалоў 12:09, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
Праблема ў тым, што рускія як супольнасць, што гаварыла на старажытнарускай, не тоесныя рускім у сучасным сэнсе слова, хаця сувязь, несумненна, ёсць. Іншымі словамі, рускіх у сучасным вузкім сэнсе слова роўна не было і ў часы існавання старажытнарускай мовы. Была больш шырокая этнічная супольнасць гэтай назвы. Гэтая колішняя этнічная супольнасць (спрашчаючы) распалася на тры асобныя народы, колішняя мова - на тры асобных мовы. Тое, што адзін з трох народаў захаваў этнонім першапачатковай супольнасці, - гэта цікавы гістарычны факт, але прынцыповай розніцы з прыведзеным прыкладам з протаіндаеўрапейскай ён унесці не можа; пераемнасць этнонімаў - асобная і досыць блытаная тэма. AntonBryl 12:20, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)