Размовы:Уроцлаўскае княства

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадар Дзяніс Тутэйшы, прыметнікі ў польскіх тапонімах, а гэта менавіта ён, у адпаведнасці з ТКП-Польша перадаюцца шляхам прамой транслітарацыі з польскай, а не тапонім+суфікс, як гэта робіцца звычайна. Таму мы або будзем мець дзве нормы - Урацла́ўскі павет, але ўро́цлаўскія жанчыны - або будзем прытрымлівацца адзінай нормы, зафіксаванай у афіцыйным дакуменце. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:52, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Прыметнікі павінны ўтварацца па законах беларускай мовы. Наконт гэтых ТКП вельмі шмат пытанняў. Урацлаўскі павет будзе, калі будзе горад Урацла́ў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:02, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Пункт 3.3 Транслітарацыя польскіх геаграфічных назваў у тэхнічным кодэксе праводзіцца з такім разлікам, каб афармленне транслітараванай назвы адлюстроўвала асноўныя беларускія фанетычныя асаблівасці і не супярэчыла арфаграфічным прынцыпам беларускай мовы. Можа акадэмікі лепей ведаюць, як правільна па-беларуску? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:35, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Канечне, лепей. І тое, што я кажу, дакладна супадае з іх меркаваннем. Чытайце ўважліва. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:38, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]