Размовы:Чэхія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васпане, мяне сур'ёзна турбуюць "у эпоху Неаліту" (значыць, тут вінавальны склон? а калі "у эпосе" кім-чым, месны - памылка?) і "Куадзі" (Quadi). Можа хто патлумачыць? (Дарэчы, "у эпо.. Неаліту" можна замяніць на "у Неаліце" -- Antos’ Kazmyarchuk 13:04, 15 September 2006 (UTC)

Рэч у тым, што і гэты, і дацкі трэба будзе наогул добра вычытаць, бо гэта ў іх не адзіная шурпатасць. Yury Tarasievich 13:10, 15 September 2006 (UTC)

Назва[правіць зыходнік]

Асноўны артыкул пра Чэхію называецца "Чэшская рэспубліка", а пра Літву "Літва", а не "Літоўская рэспубліка" (афіцыйная назва). Як правільна?Astap 13:28, 15 September 2006 (UTC)

Яшэ раз пытаюся: як мусіць называцца асноўны артыкул? Бо трэба рабіць перанакіраванні, толькі не ясна, адкуль і куды. Astap 12:11, 23 September 2006 (UTC)
Я перакладаў англійскі артыкул, таму, адпаведна, пакінуў перакладзеную англійскую назву. Калі трэба менавіта Чэхія, дык перакіньце -- Antos’ Kazmyarchuk 12:14, 23 September 2006 (UTC)
Дык павінны ж быць пагадненні па назвах. А хто ў нас зараз адыгрывае ролю адміністратара? Вось да іх і трэба звяртацца - няхай вырашаюць. Бо тут спрэчна...Astap 12:20, 23 September 2006 (UTC)
Yaroslav Zolotaryov - адміністратар -- Antos’ Kazmyarchuk 12:27, 23 September 2006 (UTC)
Ён ТЭХНІЧНЫ адміністратар!.. Імхо трэба афіцыйную назву дзяржаву перанакіроўваць на назву краіны. Г.зн. Чэшская рэспубліка -> Чэхія. Mienski 12:55, 23 September 2006 (UTC)
А якая розніца - тэхнічны ці не? -- Antos’ Kazmyarchuk 12:58, 23 September 2006 (UTC)
Ну тут жа пытанне не тэхнічнае, а моўнае. Пры ўсёй павазе да Яраслава - ён не носьбіт мовы:) Mienski 12:59, 23 September 2006 (UTC)
У ангельскай проста няма аднаслоўнага адпаведніка для слова Чэхія, вось яны і кажуць Czech Republic, а ў нас ёсьць, таму й назва павінна быць адпаведнай. --Gabix 09:24, 28 сакавіка 2007 (UTC)