Размовы:Шчэцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

А тут як, ШчэТЫн? --Максім Л. 20:46, 23 лютага 2012 (UTC)

У руска-беларускім слоўніку і ў БЭ — Шчэцін. --Чаховіч Уладзіслаў 21:10, 23 лютага 2012 (UTC)

Не трэба аж так перабольшваць адмову ад дзека-цекання ў панскіхзамежных словах, і перапісваць нават натуралізаваныя назвы. :) Апроч таго, у гэтым выпадку цеканне ёсць і ў арыгінале. Yury Tarasievich 06:11, 25 лютага 2012 (UTC)

Наўмысна, бо не бачу логікі ва ўжыванні адмовы, пагатоў у імёнах, чаму Юстын, але Канстанцін і Шчэцін, чаму Аргентына, але Валенціна. Спасылкі "як у літаратурным маўленні" гэта гнілыя адмазкі, бо нідзе яно строга не вызначана. --Максім Л. 06:27, 25 лютага 2012 (UTC)
ОК, пагаворым. Беларускае народнае маўленне гэта дзеканне-цеканне, прычым на ўсё, хоць бы і замежнае, без увагі на тэле-радыё і слоўнікі (Падлужны 1994). Дзіўна было б іначай, праўда? Але ў жыцці не ўсе жывыя з'явы кладуцца ў схему. Таму ў літ. норме частку словаў пакінулі з /д-т/, і адпаведныя правілы, сапраўды, выглядаюць хістка -- таму што акадэмікі хочуць "і з печкі ўпасці, і патыліцу не пабіць". І нават народныя апрашчэнні імёнаў шматварыянтныя -- узяць хоць бы Ходар, Тодар, Хведар.
Прытым жывога ўжывання літаратурнай мовы амаль не існуе, параўноўваць даводзіцца кнігу з кнігай, і таму адкрываецца прастор для сваволі. Вось і нашыя маладыя калегі добра засвоілі (з газет? з сеціва?) пра непадобнасць і пра ўцёкі ад рускай мовы, але зусім не засвоілі (з падручнікаў) пра тое, якую ролю маюць моўныя механізмы, падобныя дзеканню-цеканню. Для іх гэта толькі словы. Таму і трэба прыняць за аснову нарматыў (скажам, БелСЭ+Суднік), даючы перасылкі з відавочных (такіх вось схематычных) ненарматыўных варыянтаў (БЭ). Yury Tarasievich 06:54, 25 лютага 2012 (UTC)
Юстын калька з Юстыніяна, так што ўсе прэтэнзіі менавіта да гэтага імя, а Аргенціна ўсюды праз ці. Юрый, а ў другой частцы свайго паведамлення, каго вы маеце на ўвазе? --Чаховіч Уладзіслаў 08:06, 25 лютага 2012 (UTC)
Не калька, але ў тым і справа, што правільна Юстын і тым жа часам Усцін, гэта даўно адаптаванае мовай імя і дастасоўваць да яго адмову, як гэта робіцца ў БЭ, прынамсі недарэчна, а можа і непісьменна наогул. Што да маладых, то шкада, але гэта датычыць цэлага пакалення -- чым маладзей, тым болей. Народнае маўленне сыходзіць, калі не сыйшло ўжо, маладзейшым яго не адкуль чуць, бо нават іх дзяды ўжо маладыя, не кажучы пра бацькоў. Тут 20-30 гадовая розніца часам фатальная, маладыя кіруюцца на выданні, якія часам маладыя ж і пішуць. Таму старое, БСЭ і класікі (ці ўсе?), гэта наша ўсё ў плане маўлення. --Максім Л. 08:29, 25 лютага 2012 (UTC)
Маладыя / Старыя - што за размежаванне? Беларуская гутарковая мова існуе, але за МКАДам. Усе напісанні ў Вікіпедыі сёння даюцца з аўтарытэтных крыніц. Бо, калі апірацца на гутарковую мову, атрымаем: дзірэктар, дземакратыя, джінсы, дзерматалогія, Полацак, Нямеччына. --Rymchonak 09:12, 25 лютага 2012 (UTC)
Найперш папраўлю і ўдакладню: "дземакрація" і, скажам, "універсіцет"; "джінсаў" ў нас, нават у рускай гаворцы, не бывае; "Полацак", "Нямеччына" (як і "ангельская мова" і г.д.) гэта гутарковая мова абмежаваных калектываў. Нават такія даўно акадэмічныя рэчы, як "Мазы'р", сустракаюць цяжкасці. Рэальная гутарковая гэта ў наш час гэта наогул трасянка.
А гаворка была пра літаратурную беларускую мову ў гутарковым ужытку! Але нас, тут і зараз, цікавіць літаратурная мова ў акадэмічным замацаванні -- іначай як мы зможам дамовіцца?
Дык вось, чаму "маладыя" -- таму што спасылка на адну, і толькі на адну крыніцу ў такім складаным пытанні выдае, даруйце, пэўную недасведчанасць. Калі ласка, не ўспрыймаце гэта як крыўднае, гэта не столькі ваша віна -- якасць адукацыі за 20 гадоў у нас страшна пагоршылася, і моўныя пытанні не вынятак.
Вось БЭ, значыць, аўтарытэтная крыніца. А што, БелСЭ ужо неаўтарытэтная? Або слоўнік імёнаў Судніка? Называю толькі дзве акадэмічныя крыніцы, якія праходзілі-такі, -- не так як БЭ!, -- рэдактарскую апрацоўку, і ўжываюць менавіта формы с дзеканнем-цеканнем. У мяне ёсць і адно, і другое, і трэцяе (і яшчэ сёе-тое), і факт, што ў БЭ раптам пішуць д/т у некаторых выпадках не так як раней, прабачце, выклікае недавер менавіта да (моўнай кампетэнтнасці) калектыву БЭ.
Паўтаруся, што мне вядома, што палова тамоў БЭ выйшла без рэдактарскай апрацоўкі. Так што веды ў БЭ, у прынцыпе, ёсць, але іх моўнае афармленне можа быць памылковым. Yury Tarasievich 09:58, 25 лютага 2012 (UTC)
Сп.Юрый, дзякуй за ўдакладненне. І БЭ, і БСЭ - аўтарытэтныя крыніцы. Трэба прастаўляць зноскі. Напр., Юстыніян (БЭ), Юсцініян (БСЭ) + інш.аўтарытэтныя крыніцы. Улічваючы, што ў Вас ёсць Слоўнік Судніка і БСЭ - гэта зручна. --Rymchonak 10:04, 25 лютага 2012 (UTC)
Шчэцін: 1) Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2005 г. №489 "Аб камандзiраваннi М.I.Баравога ў Рэспублiку Польшча (гг.Варшава, Гдыня, Шчэцiн, Гданьск)" 2) Газ. "Звязда" №203-204, 27.08.2004. арт. "Вось табе бабка і Еўрасаюз". 3) Радыё Беларусь: 12.07.2010 // Дэлегацыя Заходнепаморскага ваяводствы Польшчы (адміністрацыйны цэнтр - горад Шчэцін) прыбывае ў Мінск для азнаямлення з патэнцыялам Мінскай вобласці і пашырэння кантактаў са сталічным рэгіёнам. --Rymchonak 10:26, 25 лютага 2012 (UTC)
Вынікі Гугла: Шчэцін - 4950 старонак, Шчэцын - 197. --Rymchonak 10:36, 25 лютага 2012 (UTC)
Пра што я і кажу: заняпад (моўнай) адукацыі. Шчэцын (!) гэта не толькі няграматная, але і непатрэбная калька з варыянта (!) рускага вымаўлення
Заадно: адказ Гугля на зварот азначае, у прынцыпе, толькі тое, што ў яго індэксах слова сустракаецца столькі разоў. Рэальнай унікальнасці тэкстаў Гугль не вылічвае (толькі ў самых простых выпадках). Yury Tarasievich 11:14, 25 лютага 2012 (UTC)
Для вырашэння складанасці напісання ў будучым будзьма дадаваць зноскі. --Rymchonak 19:12, 25 лютага 2012 (UTC)
Відаць, правільней - "для зручнасці чытача, і абавязкова, калі ёсць розніца, не толькі на самыя новыя, але і на папярэднія аўтарытэтныя крыніцы, таму што наяўнасць самых новых -- аб'ектыўны факт, але і папярэдніх яны не касуюць. У тым ліку, т.ч., на варыянты, запісаныя па правілах 1959/1985, г.зн., у БелСЭ, слоўніку Судніка, 1-т. ТСБМ-2005 і 5-т. ТСБМ 1980-х гг. Так? Yury Tarasievich 05:59, 26 лютага 2012 (UTC)
Так. + спецыялізаваныя даведнікі па хіміі, алгебры, анатоміі. --Rymchonak 08:47, 26 лютага 2012 (UTC)