Размовы:Этнагенез беларусаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

"Але славяне не сталі ні беларусамі, ні ўкраінцамі, ні сучаснымі рускімі". Спадар Белахвостаў, гэты радок ёсць у тэксце. Ці Вы мелі на ўвазе балтаў замест славян, ці я чагосьці не разумею, бо тут яўна абвяргаецца ў гэтым сказе, уся вядомая нам інфармацыя аб тым, што беларусаў, украінцаў і рускіх прынята вызнаваць за славян. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:07, 10 чэрвеня 2014 (FET)

Па-першае, гэта не я меў на ўвазе, а прафесар Э. М. Загарульскі, меркаванне якога, зразумела, больш аўтарытэтнае за маё. Так, аўтар меў на ўвазе прысутнасць балцкага кампаненту ў генафондзе ўсіх усходніх славян, на што ён яшчэ раз звяртае ўвагу ў апошнім сказе. Ён лічыць неправільнымі радыкальныя канцэпцыі паходжання беларусаў не толькі выключна ад балтаў, але і выключна ад славян. --Belahvostau (размовы) 16:39, 10 чэрвеня 2014 (FET)
Увогуле артыкул нагадвае лекцыю і дужа цікавы, але вось гэта сказ, думаю, варта было б неяк перафармуляваць. Зрэшты, дзякуй за тлумачэнне. P.S. Я ўсё чакаю, калі Вы здолееце прыйсці на форум, бо так выйшла, што артыкул пра беларусаў стаіць асобна па афармленні ад артыкулаў пра іншыя народы. І, дарэчы, Вы, як чалавек зацікаўлены ў антрапалогіі і этнаграфіі, мяркую, многае б змаглі праясніць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:42, 10 чэрвеня 2014 (FET)

Неэнцыклапедычны стыль, спрэчнасць[правіць зыходнік]

Так пісаць артыкул у энцыклапедыю нельга (людзі скардзяцца), катэгарычнасць сцверджанняў не заўсёды падмацавана АК (ці ўвогуле не падмацавана), мастацкасць стылю, спрэчнасць погляду (нават у афіцыйных школьных падручніках пра этнагенез пісана не так, у беларускіх падручніках), сапраўды падобна да лекцыі з арыгінальным дасследваннем.--Mr. Sрock (размовы) 22:30, 16 верасня 2014 (FET)

  • Расія не стала блакаваць Расійскую Вікіпедыю, як гэта рабіў Кітай з Кітайскай Вікіпедыяй (be-x-old:Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі). А пайшла шляхам ФСБ і ГРУ - кантроль інфармацыйнай прасторы, скрыўленні навуковых фактаў (перапісвання гісторыі), фарміравання ў чытачоў саўковага менталітэту Саўдэпіі, усё пад Расію, антыпатрыятычнае беларускае, па маскоўскі вульгарна палітыканскае. З майго досведу - пераследвалі (і знішчалі) нават перапіску на старонках абмеркавання "праекта Украіна" у РасіяВікі, блакіравалі па надуманым падставам і т.п .... Намагаюцца вандалізмам ўплываць на Украінскую Вікіпедыю. І ў Беларускай Вікіпедыі - таксама. Для фарміравання прарасійскай свядомасці ў беларусах. Але Вікіпедія ня філіял дзяржавы, а міжнародны праект! Несколь дзён таму назад я быў ​​на сустрэчы з Джымі Вэйлзам і пераканаўся ў маёй праваце (цяпер у маім сямейным альбоме ёсць яго фота са мной). Параўнайце мае выпраўлення (і дапаўненні) дадзенага артыкула ў Украінскай Вікіпедыі з аналагічным артыкулам у Беларускай і Расійскай Вікіпедыі («Формування етнічної самосвідомості білорусів» + ««Польська» та «російська» концепції» uk:Етногенез білорусів — «Фарміраванне этнічнай самасвядомасці беларусаў» → be:Этнагенез беларусаў — ««Польская» и «великорусская» концепции» → ru:Этногенез белорусов). Можаце яшчэ аналізаваць антыбеларускую інфармацыю на прыкладзе маёй рэдакцыі → «1.3 Смерть» uk:Тадеуш Рейтан - ru:Рейтан, Тадеуш - «1.3 Смерць» be:Тадэвуш Рэйтан - pl:Tadeusz Reytan. Аналіз, як з'явілася расейская мова і Маскоўская Патрыярхія ў Беларусі замест Грэка-Каталіцкай Царквы і беларускай мовы → uk:Разбор шляхти. Якія шаблоны ў РасіяВікі навесілі на змест артыкула «2 Исторические условия создания Списка дворян Могилёвской губернии» ru:Список дворянских родов Могилёвской губернии і іншыя. З павагай --✍ Крупскі Алег разм · укл @ 12:07, 18 верасня 2014 (FET)