Размовы:5 кастрычніка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Максім, чаму Вы выдалілі радок пра Партугалію?) Я ж яго проста па храналогіі перанес, каб ён апошнім быў) --Skip405 11:59, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)

Стала Партугалія рэспублікай, і што? Гэта мала каму цікава, тым больш у артыкуле "Партугалія" няма ніякіх падрабязнасцяў пра гэта, атрымаецца мы чытача зацікаўліваем: "Бач там рэвалюцыя нейкая!", -- а нічога змястоўнага яму не прапаноўваем. Гэта, пане, падманы ў чысцейшым выглядзе і праз гэта наведвальнікі расчароўваюцца. Так я думаю. --Максім Л. 12:19, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
Дык мо спасылку на артыкул прыбраць))) Ці напісаць інакш: «Партугалія абвешчана рэспублікай» --Skip405 12:55, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я б тут наогул палову пасціраў, але не мая воля, таму займаюся толькі дробным шкодніцтвам. Хаця мо гэта ўсё толькі мае конікі, калі Вам хочацца Партугаліі, то няхай жыве. --Максім Л. 15:07, 5 Кастрычнік 2008 (UTC)