Размовы:BMW Neue Klasse

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сп. Вольга. Пасля Вашай праўкі інфармацыя стала дублявацца. У падраздзелах 1500, 1600 і Тэхнічныя характарыстыкі. Гэта не вельмі добра.

Параўнайце:

У 1500, 1600:

Салон быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джавані Мікелоці(ням.) ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хафмайстарам(ням.) .

У аўтамабіля было вельмі перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі Макферсана(руск.), ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы, сучасны кузаў з акульім носам і амаль плоскімі бакавінамі і 1,5-літровы 4-цыліндравы матор з завадскім азначнікам М10. Аўтамабіль меў 1,5-літровы чатырохцыліндравы рухавік, магутнасцю 59 кВт (80 к.с.), максімальную хуткасць 150 км/г і паскараўся з 0 да 100 км/г за 16 с[1].


На мадэлі ўпершыню быў выкарыстаны знакаміты «Выгіб Хафмайстара»(руск.)

// ------

У радзеле Тэхнічныя характарыстыкі:

На платформе сямейства выпускалася некалькі мадэляў чатырохдзвярных седанаў і двухдзвярное купэ. Тэхнічнай асновай сямейства быў чатырохцыліндравы рухавік BMW M10, працоўны аб'ём якога ў залежнасці ад мадэлі вар'іраваўся ад 1500 да 2000 см³.

У аўтамабіля было перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі Макферсон, ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы.

Дызайн кузава быў распрацаваны Джавані Мікелоцці ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хофмайстарам. У выніку аўтамабіль атрымаў сучасны кузаў з акулавым носам і амаль плоскімі бакавінамі. Аўтамабілі «новага класа» былі аднымі з першых BMW, на задняй стойцы якіх быў ужыты характэрны элемент дызайну баварскіх машын, празваны «выгібам Хофмайстара».

Аднолькавае выдзяліў колерам.

  • Па-другое: Тое, што Вы дадалі да раздзелу "1500" датычыцца ў асноўным усяго сямейтсва, а не непасрэдна гэтай мадыфікацыі. Калі я пісаў, то разлічваў такім чынам, што агульныя для ўсяго сямейства тэхнічныя моманты будуць месціцца ў "Тэхнічных Характарыстыках". А у раздзелах пра мадыфікаціі ўзгадваў толькі адрозненні і нейкія асабістыя звесткі. --Weintrauber 18:05, 10 лютага 2012 (UTC)
Зразумела, мая віна, я зараз папраўлю, проста старалася дадаць інфармацыю з крыніцамі.---Хамелка/ разм. 18:21, 10 лютага 2012 (UTC)