Размовы:Pawet.net

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першая публікацыя пра сайт Павет гэта дастакова падрабязны рэдакцыйны артыкул у часопісе «Лідскі летапісец» № 3(15)-2001 г. Там ёсць невялікая памылка, указаны пачатак работы сайта, замест снежня 1999 г. — студзень 2000 г. Магу адсканаваць артыкул.

былі яшчэ артыкулы у «Нашым слове», перадача Сокалава-Воюша на Свадободзе (няма на сайце) і т.д.

праф. Марозава С. В. напісала артыкул пра гісторыю ў інеце, дзе піша у тым ліку і пра Павет. Спытаўся ў яе, ці надрукаваны гэты артыкул, чакаю адказа. Л.

О, гэта вельмі добра. Сканаваць неабавязкова, проста ў раздзел літаратура, дадайце, калі ласка, выходныя даныя артыкулаў (год, нумар, назва (хоць выдання, добра, калі з назвай артыкулу), калі ведаеце, старонку), Плюс дадайце ўсю энцыклапедычна значную інфармацыю, якую зможаце, бо зараз артыкул вельмі малы.---Хамелка / разм. 15:10, 1 красавіка 2011 (UTC)
Дарэчы, як там на гэтым сайце з аўтарскім правам?---Хамелка / разм. 15:24, 1 красавіка 2011 (UTC)
Я пытаюся не з наездам, а проста каб дадаць гэтую інфармацыю ў артыкул :)---Хамелка / разм. 15:38, 1 красавіка 2011 (UTC)

Зразумела. У асноўным матэрыялы атрымліваю ад аўтараў, рэактараў, выдаўцоў. Заўжды шукаю гэтых людзей. За рэдкім выняткам, калі знайсці не магчыма, а кніга каштоўная і ужо дастаткова старая (гадоў болей за 15-20), стаўлю сам. Але такіх кніг не шмат і я заўжды гатовы сняць і выбачыцца. у асноўным у мяне простыя кантакты з аўтарамі, нават з петербургскім проф. Дмітрыевым, павет ведаюць:)


Дадаў спасылку на артыкул. Калі будзе нешта новае - дапішу.