Размовы:Sun Microsystems

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Назва?[правіць зыходнік]

Прапаную асноўныя назвы артыкулаў іншамоўных кампаній, арганізацый і інш., калі для іх не існуе шырокаўжыванага і добра вядомага (у БелСЭ, БелЭн) перакладу або транскрыпцыі, даваць:

1. У практычнай транскрыпцыі

2. Толькі з ключавым словам, з галіновым кваліфікатарам.

Напрыклад, у гэтым выпадку: Сан, інфарматыка (таксама Сан, 18?? (значная газета), і пад.). Такім чынам, мы не прымушаем нашага чытача (але і аўтара) 1) ведаць іншамоўнае напісанне таго, што ён, магчыма, толькі чуў 2) ведаць усе святцы карпарацыйных поўных назваў, а таксама 3) спрашчаем свой тэхналагічны працэс. Yury Tarasievich 12:25, 3 Люты 2008 (UTC)

На гэты артыкул (з гэтакай, як зараз, назвай) спасылаюцца сама мала два другіх атрыкула. Мяне ў справе пошуку артыкула задавальняе цяперашняя схема. Складанасці я бачу толькі ў справе класіфікацыі. Але пакуль што не уяўляю, якім чынам Ваша прапанова дапаможа. Mikalai Udodau 12:50, 3 Люты 2008 (UTC)
Папраўкі ў спасылках — найменшая тут праблема (бач пункт "Сюды спасылаюцца ў бакоўцы). А чым можа дапамагчы, я ўжо сказаў?.. (азначана ў мяне як 1) і 2), ну і 3) таксама) Yury Tarasievich 13:50, 3 Люты 2008 (UTC)
Ну, спасылкі я ўзгадаў, бо не я іх рабіў. Я проста націснуў на чырвоную спасылку, напісаў тэкст, і вось спасылка стала сіняй :) Што да класіфікацыі... На гэтую старонку размоваў зараз прасцей патрапіць, зрабіўшы шлях Тэхніка - Інфарматыка - Мовы праграмавання - Java - Sun Microsystems - Размовы. А трэба было б нешта накшталт Тэхніка - Інфарматыка - Вытворцы вылічальнай тэхнікі - Sun ... Толькі што палепшыцца ад таго, што ў пераліку вытворцаў вылічальнай тэхнікі, калі той будзе створаны, назвы кампаній будуць запісаныя ў транскрыпцыі?
Зараз адзін рэальны спосаб патрапіць на гэтую старонку - чытаючы артыкул, які на яе спасылаецца. Я так і раблю. Калі можна будзе дзеля гэтага упісаць сан у радок пошуку, дык тое, вядома, добра. Можна зрабіць старонку-перасылку для гэтай мэты. Але, як я разумею, Ваша прапанова ідзе далей: рабіць спасылкі ў артыкулах (не ведаючы напэўна, ці ёсць такі артыкул) і назвы новых артыкулаў паводле сістэмы. І пачаць укараняць сістэму тут і зараз (сярод мяне, можна сказаць). Я бачу перавагі: сістэмнасць, лепшая зразумеласць. Я згодны ужываць. Але гэтыя перавагі можна ператварыць у недахоп, калі кожны аўтар пачне ўкараняць сваю уласную сістэму (напрыклад, пісаць кваліфікатар абрэвіятурай). Дык што ж скажуць астатнія рэдактары гэтай вікіпедыі? Mikalai Udodau 16:39, 4 Люты 2008 (UTC)
Мне здаецца, што вы ўяўляеце сабе чытача трохі неадпаведна рэаліям... :) Як паказвае мой досвед, пра класіфікатары, іерархіі і г.д. можна спакойна забыцца. Чытач або прыходзіць па гатовай спасылцы — або набірае нешта ў поле пошуку. Чым болей словаў ён "адгадае" з назвы артыкулу, тым болей шанцаў, што ён атрымае "адкрыццё" адразу. Далей, паводле пажаданасці, паказ артыкулу ў пераліку — са 100% пэўнасцю. Далей — 99% і г.д. Дык мне здаецца, што шанцы, што чалавек набярэ ў падобнай назве microsystems — 0%, не ведаю наконт дылемы Сан/Sun. А вось аўтар стаіць перад тымі ж праблемамі, што і чытач, і нейкая рацыяналізацыя яму дужа дапамагла б.
А сказаўшы гэта, то — рабіце, як робіцца, абы рабілася. :)) Yury Tarasievich 17:03, 4 Люты 2008 (UTC)