Размовы з удзельнікам:93.85.51.37

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мо не трэба гэтага? --Максім Л. 14:22, 27 Верасень 2008 (UTC)

5000 штук там. Абавязкова трэба -- 93.85.51.37 14:28, 27 Верасень 2008 (UTC)
Які сэнс упадабляцца ўкраінцам, каб усе кпілі з нас, што наганяем колькасць? --Максім Л. 14:30, 27 Верасень 2008 (UTC)
Бо ў гэтым найвялікшы сэнс Вікіпедыі. -- 93.85.51.37 14:32, 27 Верасень 2008 (UTC)
Ну няведаю, адзін я не магу прыняць рашэнне аб блакіроўцы заліцця, бо фармальна ніякія правілы не парушныя. Хаця заліць маглі даўно, свядома гэтага не рабілі. З.Ы. Лепей была б: "Знешнія спасылкі" = У Сеціве; "(па-англійску)" = {{ref-en}} (перад спасылкай). --Максім Л. 14:43, 27 Верасень 2008 (UTC)
Добра --93.85.51.37 14:44, 27 Верасень 2008 (UTC)
І злучнік во такі "—", а не "мінус". --Максім Л. 14:46, 27 Верасень 2008 (UTC)
Добра --93.85.51.37 14:47, 27 Верасень 2008 (UTC)

І што гэта за «калязямны аб'ект»?? астэройд?--***Гарадзенскі*** 14:56, 27 Верасень 2008 (UTC)

Near-Earth Object -- 93.85.51.37 14:57, 27 Верасень 2008 (UTC)

Прывітанне! Можа, вы б прадставіліся, хоць імя? А то нязручна з нумарам весці гутарку?

Паспрабую растлумачыць, чаму заліванне вялікай колькасці такіх тэкстаў, як вашыя, лічыцца праблемай. Па-першае, яны апісваюць рэчы не-відавочнай энцыклапедычнай вартасці; па-другое, празмерна кароткія. Вось калі б гэтыя аб'екты адзначаліся і яшчэ нечым, апроч таго, што яны занесеныя ў каталог? А так, атрымліваецца "голае набіванне лічыльніка", што, вядома, хоць і дапускаецца, але ўсё ж лічыцца трохі "неспартовымі паводзінамі", асабліва для такога малога раздзелу як беларускі. :). А вось, дзеля параўнання, 110 аб'ектаў Месье гэта, у пэўным сэнсе, фундамент тыпалогіі сучаснай астраноміі і сталая рыса ў папулярных кнігах на гэтую тэму.

Вы толькі не падумайце дрэннага :), мы вам рады, проста як даўнія ўдзельнікі, мы трошкі іначай бачым, што можа быць карысным для праекта. Лічыльнік нас цікавіць, вядома, але зусім не так, як на пачатковых стадыях развіцця. Думаю, у вас ёсць любімая тэма ці тэмы -- чаму не зрабіць на спробу колькі артыкулаў, са спасылкамі, ілюстрацыямі і г.д.? Yury Tarasievich 15:59, 27 Верасень 2008 (UTC)

  • Дарэчы, у рускай вікіпедыі сур'ёзна ўжо абмяркоўваецца неабхаднасць выкінуць адтуль усі падобныя артыкулы. --Аляксандр Сакалоў 18:41, 27 Верасень 2008 (UTC)
Ну, у выніку іх, пэўна ж, пакінуць, бо і зашмат працы, і наогул "так не робяць". Па-другое, праблема тут не ў тым, а ў тым, што з актуальнай тэхналогіяй (праграмны пакет МедыяВікі і г.д.) некаторыя праблемы развязваюцца цалкам неаптымальна. Адказ на існаванне каталогаў такіх рэчаў, як астэроіды, метэарыты ў калекцыях і інш., не ў тым, каб у ВП пра іх не было інфармацыі, бо чаму б чытачу нельга было атрымаць у ВП інфармацыю пра які-колечы астэроід? Адказ у тым, каб займець надзейную тэхналогію падключэння да інтэрфейсу ВП баз даных і камбінавання дынамічных даных са статычнымі. І каб не трэба было навучацца ракетнай навукі, каб магчым гэтым карыстацца, бо, скажам, Амега-Вікі спрабуе гэта ажыццявіць, але я, напрыклад, аніяк не магу як след "злавіць", як ёю эфектыўна карыстацца. Вось здаецца, у рускай ВП шмат інфарматыкаў? Дык няхай бы змайстравалі такую рэч. Yury Tarasievich 19:41, 27 Верасень 2008 (UTC)

Гэта старонка размоў з ананімным удзельнікам, які або не стварыў уліковага запісу, або не карыстаецца ім. Таму для яго/яе ідэнтыфікацыі мы карыстаемся лічбавым IP-адрасам. Такі IP-адрас могуць дзяліць паміж сабою некалькі асоб. Калі вы ананімны ўдзельнік і лічыце, што атрымліваеце паведамленні адрасаваныя не вам, калі ласка, стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце ў сістэму, каб вас болей не блыталі з іншымі ананімнымі ўдзельнікамі.