Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Dzimitrio

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 13 108

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Колішні ўліковы запіс--Dzimitrio (размовы) 22:49, 25 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Арфаграфія і стыль

[правіць зыходнік]

Вітаю!

Звяртаю Вашу ўвагу на тое, што гэты раздзел Вікіпедыі напісаны нарматыўным сучасным афіцыйным акадэмічным правапісам. На тарашкевіцы ў версіі Валянціна Вячоркі існуе асобны раздзел Вікіпедыі. Вікіпедыя заклікае пры напісанні трымацца нейтральнага стылю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:24, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вiтаю, цi можна даведацца што вы маеце на ўвазе наконт стылю? Калi дзе напiсаў сьнежань замест снежань то з-за неўважлiвасцi, усяго. Давайце адразу дамовiмся, што не трэба мяне нiкуды пасылаць, добра? --Dzimitrio (размовы)
Гэтая вашая праўка ўвогуле да чаго? Вы мне тут у ментарскім стылі ўвагу звярталі на жахлівую арфаграфію, раздзел на тарашкевіцы прыплялі (між тым асабіста ж вярнулі году, знявагаў, ну як так), а самі робіце такое, зневажаючы мой унёсак сваімі адкатамі ўжо другі раз. Не буду з вамі распачынаць вайну правак, але і даказываць вам штосьці пры такіх вашых падыходах жадання на будучыню няма.--Dzimitrio (размовы) 21:24, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Гэта не мае праўкі. Гэта нейкі глюк сістэмы. Глюк мог адбыцца таму, што я мог выпадкова націснуць "адкат". Я там выправіў толькі назвы месяцаў. Вас папрашу спыніць істэрыю, бо Вы ў праекце менш за месяц. Як уладкуецеся добра, то тады ў палеміку ўваходзьце. Увогуле раю Вам азнаёміцца з правіламі паводзін у Вікіпедыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:35, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Глюк сістэмы, выпадкова, вы ніхто, — не разумею вашага хамства, істэрыце толькі вы, рот не затыкайце, не я пачаў. Гл. вышэй колькі я ў праекце. --Dzimitrio (размовы) 21:50, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вы ў праекце з 25 чэрвеня 2017 года. І нікога не цікавіць, які акаўнт быў у Вас раней. Я ўвогуле не магу быць упэўнены, што гэта быў Ваш акаўнт. Вы зараз этычныя паводзіны парушаеце. Вам зрабілі нармальную заўвагу па арфаграфіі, а Вы пачалі лямант. Як адміністратар, выношу Вам папярэджанне і заклікаю трымацца нарматыўнага правапісу. Паведамляю Вам таксама, што пішацца правільна "паводле загадА" ў выпадку з дакументамі і "паводле загадУ" ў дачыненні да дзеянняў. Ну і "ліцвіны". Нагадваю, што для фанатаў мяккіх знакаў існуе раздзел тарашкевіцай. Вы робіце вельмі карысны ўнёсак. Проста, калі ласка, будзьце ўважлівымі з гэтымі мяккімі знакамі. Таксама магу Вам параіць аб'яднаць стары і новы акаўнты, каб мець адзіную гісторыю правак. Па-мойму, гэта тэхнічна магчыма. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:00, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Мяне таксама не цікавяць вашы суб'ектыўныя заўвагі, сцяжок адміна не робіць вас аўтаматычна лепшым за іншых. Наконт арфаграфіі — не спрачаюся, але з такім жа поспехам можаце і самі ісці пісаць "году" і "знявагаў" ў свой любімы раздзел, ну так выходзіць паводле вашай логікі, ці гэта толькі адмінам дазволена такое пісаць? тады баньце, бо парушаю этыку, калі не, то я магчыма і сам вырашу дзе і як мне працаваць ці не працаваць. Я знаю што і як тэхнічна магчыма, рызыкну выказаць здагадку, што нават лепей за некаторых дасведчаных удзельнікаў. Дыскусія скончана.--Dzimitrio (размовы) 22:12, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Я яшчэ раз кажу Вам, што гэта былі не мае праўкі. Буду разбірацца з тым, як такое адбылося. Магчыма, быў узламаны мой акаўнт. Можа быць, Вамі, каб справакаваць? Упэўнены, што не і што гэта проста звычайны глюк з доглядам (калі выпадкова націскаеш на адкат ці рэдагуеш версію, догляд якой яшчэ не зрабіў, а праўку пішаш паверх недагледжанага - так і выходзіць часам). Калі хочаце пераканацца, можаце пагартаць гісторыю правак вялікіх артыкулаў: я як раз з "году" і гэтымі "-аў" у жаночым родзе там змагаюся. Мне можна зрабіць дакоры розныя, але не ў галіне арфаграфіі. І Вы не мой начальнік, каб казаць мне, калі дыскусія скончана, а калі не. Буду вельмі пільна сачыць за Вашымі праўкамі. Калі ў Вас будзе добрая арфаграфія, раю Вам падаць заяву на атрыманне статусу аўтадаглядчыка. Тады ніхто з нудных адмінаў, як я, напрыклад, не будзе даглядаць Вашы праўкі. Яны будуць аўтаматычна дагледжанымі. Раю Вам трымацца ветлівых паводзін. Гэта паляпшае жыццё. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:17, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Навошта мне аўтадаглядчыка сцяг, я ў курсе што ён дае. Мяне задаволіць і буду ўдзячны калі вы будзеце правяраць мае праўкі, толькі карысны змест не выдаляйце. Дыскусія скончана, бо яна зайшла ў тупік, відавочна і мне і вам сказаць больш няма чаго, толькі на абразы пераходзім, я гэтага не жадаю. Нічога вам не раю, кепская звычка.--Dzimitrio (размовы) 22:26, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Ну (асабіста маё меркаванне такое) са сцягам рэальна прасцей працаваць. Давайце я Вам яго выдам зараз (улічваючы тое, што Спок рабіў добрыя праўкі). Бо ў нашым раздзеле вельмі шмат недагледжаных артыкулаў. А так будзе меней. Я ўважліва назіраю за Вашымі праўкамі: у цэлым добрую арфаграфію маеце, калі не браць да ўвагі гэтыя казусы з мяккімі знакамі. Ці згодныя Вы атрымаць сцяг? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:41, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Карыстаюся праверкай арфаграфіі адсюль. Ну добра, давайце. З мяккімі знакамі сапраўды казусы, не адмаўляю што быў няўважлівы.--Dzimitrio (размовы) 22:44, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Сцяг аўтадаглядчыка

[правіць зыходнік]

Віншую Вас з атрыманнем сцяга аўтадаглядчыка!

Цяпер Вашы праўкі не трэба даглядаць іншым удзельнікам. Карыстайцеся гэтым правам з адказнасцю. Шчыра дзякую за руплівую працу ў Беларускай Вікіпедыі. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:09, 22 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзякуй!--Dzimitrio (размовы) 10:25, 23 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Арфаграфія ў статусных артыкулах

[правіць зыходнік]

Дзякую за выпраўленне арфаграфіі ў статусных артыкулах (нягледзячы на тое, што часам і Вы робіце памылкі пры выпраўленні памылак, агульны ўзровень пісьменнасці расце ў нашым раздзеле, бо такое ўжо заўважаюць іншыя ўдзельнікі і выпраўляюць). Калісьці мы з Арціфішлам123 ладзілі вялікія супольныя праекты па праверцы арфаграфіі ў статусных артыкулах, але потым ён пакінуў Вікіпедыю, а я на гэта забіў. Таму прапаноўваю вярнуцца да гэтага. Звярну таксама ўвагу на тое, што многія артыкулы я ўжо праверыў, але гэта пераважна старыя. Таму прапаноўваю наўпрост нам з Вамі кааперавацца ды вычытваць артыкулы пры намінаванні. Што думаеце пра гэта? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 28 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Так, абдрукоўкі трэба вычытваць перад абраннем. Давайце паспрабуем, і так праглядаць пачаў, хоць гэта, лічу, не ў апошнюю чаргу павінны рабіць і тыя, хто аддае пры намінацыі свой голас «за».--Dzimitrio (размовы) 10:15, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]