Размовы з удзельнікам:Kazimier Lachnovič

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вашую праўку ў "сцягу" я адкаціў, прабачце. Гэта занадта спекулятыўнае меркаванне, версія -- наогул спалучэнняў б-ч-б існуе вельмі шмат, і каб пісаць пра нейкае з іх у артыкуле, патрэбныя канкрэтныя навуковыя спасылкі. Yury Tarasievich 19:31, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)

Хоць і не я аўтар "рускаго езыку" у артыыкуле, але гэта Скарына так называў родную мову. --Максім Л. 09:54, 21 Студзень 2010 (UTC)

Дзякуй, што адказалі. Проста спрабаваў шукаць па Сеціве і менавіта такое напісаньне «руски езыкъ» у адрозьненьні ад «руский языкъ» мне нідзе больш не сустрэлася. --Kazimier Lachnovič 19:14, 21 Студзень 2010 (UTC)
Няма за што. Не толькі Скарына, але ў адной з сваіх прадмоў да кніг Бібліі ён проста пра сябе напісаў "нарадзіўся ў рускім езыку", «руский языкъ» гэта ўжо амаль сучасная арфаграфія. --Максім Л. 19:33, 21 Студзень 2010 (UTC)

"Езык" цытуецца згодна з "праграмным дакладам" Карскага 1893 году. А што гэтага няма "ў Сеціве" -- не дзіўна. Yury Tarasievich 08:34, 22 Студзень 2010 (UTC)

Прывядзіце калі ласка назву кнігі і старонку, у сьвятле наяўнасьці ў шматлікіх другасных крыніцах іншага арыгінальнага варыянту назвы («руский языкъ»[1][2][3][4][5]) ваш адкат выглядае абсалютна неабгрунтаваным. --Kazimier Lachnovič 14:20, 22 Студзень 2010 (UTC)

Зноскі

  1. А. И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка // Восточнославянское и общее языкознание. — М., 1978. — С. 185—191
  2. Мечковская Н. Б. Социальная лингвистика: Пособие для студентов гуманит. вузов и учащихся лицеев. — 2-е изд., испр. — М.: Аспект-Пресс, 2000. С. 106
  3. Языковая ситуация в Беларуси: этические коллизии двуязычия // Сацыякультурная прастора мовы (сацыяльныя і культурныя аспекты вывучэння беларускай мовы): На бел. і рус. мовах / С. Ф. Іванова, Я. Я. Іваноў, Н. Б. Мячкоўская. — Мн.: Веды, 1998.
  4. Лариса Пуцилева (Болонский университет). Между Польским королевством и Российской империей: поиски национальной идентичности в белорусской поэзии // Contributi italiani al 14. congresso internazionale degli Slavisti: Ohrid, 10-16 settembre 2008 / a cura di Alberto Alberti ... [et al.]. — Firenze: Firenze University Press, 2008. [1] С. 202
  5. Ольга Лазоркина. Дипломатическая деятельность канцелярии Великого княжества Литовского в XVII в. // Журнал международного права и международных отношений 2008 — № 1

Пераклады з Тарашкевіцы[правіць зыходнік]

Дзякуй, за сачэнне ліцэнзіі. Просьба, калі магчыма, замест КРЫКУ, калі ласка, стаўце Шаблон:Пераклад у размовы артыкула. --Максім Л. 19:16, 24 студзеня 2011 (UTC)

Не разумею вашае заўвагі, спашліцеся калі ласка на адпаведныя пункты правілаў, калі такія тут маюцца. --Kazimier Lachnovič 19:18, 24 студзеня 2011 (UTC)
Я ж прашу, калі магчыма, а як не можаце, то і размовы няма. --Максім Л. 19:19, 24 студзеня 2011 (UTC)
У такім разе прашу дазволіць мне самому абіраць стыль тутэйшага "сачэньня за ліцэнзіямі", калі гэта, вядома, не супярэчыць існым правілам. Дзякуй. --Kazimier Lachnovič 19:25, 24 студзеня 2011 (UTC)
На здароўечка, пане. --Максім Л. 19:44, 24 студзеня 2011 (UTC)

"Запыты крыніц"[правіць зыходнік]

Не трэба ўтрыраваць: [2]. На гэты раз тлумачу -- іншая, другая, прапанаваная ўзамен гэта і ёсць альтэрнатыўная. Трывіяльныя і нейтральныя факты ці абароты мовы не патрабуюць пацверджанняў. Нагадваю дарэчы, што ў вялікіх раздзелах выдзяляюць (і караюць) такія адмоўныя мадэлі паводзін, як вікіпраўніцтва і эксплуатацыя сістэмы (gaming the system). Yury Tarasievich 07:27, 29 студзеня 2011 (UTC)

Ня трэба выдаваць уласнае арыгінальнае тэрміналягічнае дасьледаваньне за нейкі "відавочны" факт, які аднак чамусьці зусім не сустракаецца ў крыніцах, што адпавядаюць крытэрам аўтарытэтнасьці. Увогуле, прага да выдумляньня новых найменьняў ужо абмяркоўваўся на партале супольнасьці і скончылася поўнай паразай - т.б. ранейшую выдумку ("акадэмічны правапіс") давялося адкінуць і сьпешна выдумляць замест яе новую ("альтэрнатыўная літаратурная норма"). Таму *пераканаўча прашу* вярнуць мой абсалютна абгрунтаваны запыт крыніцы або прывесьці адпаведныя аўтарытэтныя крыніцы, якія б пацьвердзілі ўзапраўднасьць існаваньня найменьня "альтэрнатыўная літаратурная норма" па-за гэтай вікіпэдыяй. Што датычыцца пакараньня за запыты крыніцаў у іншых разьдзелах, то хацелася б пабачыць канкрэтныя прыклады. --Kazimier Lachnovič 12:29, 29 студзеня 2011 (UTC)

Пачнем з апошняга пытання. Менавіта канкрэтныя прыклады не дам, таму што даўнавата не сачу за англійскай ВП. З памяці і са свайго вопыту магу сказаць, што там могуць ацаніць штрафам менавіта настойлівыя спробы "рабіць парадак", падобныя да вашай. Ужываюцца канцэпцыі wikilawyering, gaming the systemm disrupting. І забараняюць працу -- толькі так. Як вы, магчыма, ведаеце, з самага пачатку было абвешчана, што Вікіпедыя гэта не эксперымент у сеціўнай дэмакратыі, ані ў анархіі -- не кожнае меркаванне магчыма рэальна ўлічыць.

Далей, прэцэдэнт вашай нібы "поўнай перамогі" з заменай "акадэмічная норма" на "беларуская літаратурная мова" (менавіта так, а не тая блытаніна, якую вы з таго выпадку запомнілі (?)) для гэтага выпадку нічога не значыць:

1) Вікіпедыя не кіруецца прэцэдэнтным правам. 2) Фармуліроўка была непрынцыповая, уведзеная для зручнасці.

Што тычыць зместу вось гэтай вашай ("абсалютна абгрунтаванай") прэтэнзіі, то я не магу прызнаць яго рацыянальным. Магчыма нават, што вы не разумееце прадмету, якім спрабуеце займацца. Калі яшчэ не зразумелі -- словы "альтэрнатыўная літаратурная норма" гэта проста кароткае тлумачэнне загалоўнага прадмету, якое нічым не адхіляецца ад фактаў, выкладзеных у мовазнаўчых працах. Слова "альтэрнатыўная" проста лепей гучыць за слова "другая" ў артыкуле таго ж Запрудскага, або слова "нефармальская" ў раннім "Нашым слове".

Ну нават цікава, а што ж вы хацелі б там бачыць?

І, дарэчы, калі ўжо пачаць на строгасць, то якая-такая "параза" (зараза?), якая-такая "ўзапраўднасць" (узус? за права?)? Гэта не беларуская літаратурная мова: "тэрміналягічная", "лёгіцы", мяккі знак паўсюль. А калі зазірнуць у раздзел Вікіпедыі be-x-old, то ці знойдзем мы там поўную тэрміналагічную адпаведнасць акадэмічным крыніцам? Ці ўбачым мы там паўсюль "наркамаўку" і "клясычны правапіс"? Значыць, мы тут хадзі па нітачцы, а вы там самі сабе і крыніца, і благаслаўленне? То ж бо. Yury Tarasievich 08:04, 30 студзеня 2011 (UTC)

Ведаючы стыль дыскусіі, калі ў адказ на два сказы канкрэтыкі зьяўляюцца два абзацы "вады" ўперамежку з хлусьнёю і жоўцю, напэўна, пакуль ня буду працягваць размову, бо вынік прадказальны, а часу і так вобмаль. Скажу толькі, што ў адрозьненьні ад выдуманых найменьняў "акадэмічны правапіс" і "альтэрнатыўная моўная норма", назвы "наркамаўка" і "клясычным правапіс" выкарыстоўваюцца ў аўтарытэтных крыніцах, а значыць — Беларуская вікіпэдыя клясычным правапісам мае поўнае права на іхнае ўжываньне. Што датычыцца выдаленьня майго запыту крыніцы (як дарэчы, і захаваньня відавочнага copyvio), то гэта сьведчыць пра тое, што разьдзел хутчэй працуе ня згодна з правіламі, а "по понятиям". З чым, уласна, і віншую супольнасьць. --Kazimier Lachnovič 02:25, 1 лютага 2011 (UTC)
Чаму б увогуле не прыбраць слова "альтэрнатыўнай", калі яно выклікае спрэчкі і адсутнічае ў крыніцах, і не замяніць яго сынонімам? Чаму б замест "назва альтэрнатыўнай" не паставіць "назва аднаго з варыянтаў" -- бадай, такая фармулёўка усіх бы задаволіла. Разам з тым бачна, што вы знаходзіцеся ў асабістым канфлікце з удзельнікам Kazimier Lachnovič, і, паводле правілаў блякаваньняў ангельскага разьдзелу (en:Wikipedia:Blocking policy), вы б мусілі зьвярнуцца да іншага адміністратара з просьбай вырашыць праблему. У дадзеным выпадку нельга ўбачыць "significant disruption or threats of disruption, or major breaches of policy", якія дапускаюць бестэрміновае блякаваньне, а відавочна, што канфлікт вырас наадварот з імкненьня ўдзельніка выкананьня патрабаваньняў Вікіпэдыі. Таму заклікаю вас перагледзіць гэтае блякаваньне (і палітыку блякаваньняў увогуле), бо апроч неэтычных паводзінаў ніякага перасьледаваньня, gaming the system або significant disruption тут няма. Больш за тое, гэтае блякаваньне не вырашае праблемаў, на якія ўдзельнік спрабаваў зьвярнуць увагу. —zedlik 15:08, 1 лютага 2011 (UTC)
Па змесце выкажуся ў вашых размовах і пазней. Што тычыць блакіроўкі, то: паводзіны ўдзельніка несумяшчальныя з працай у вікі-супольнасці, прынамсі, у гэтай. Тон і змест выказванняў удзельніка агрэсіўны і абразлівы; у прыв., ужываюцца словы "хлусня" і падобныя, у дач. мінімум да двух удзельнікаў і да супольнасці наогул. Нагадваю, што удзельнік-адміністратар не абавязаны ігнараваць такія рэчы, калі яны звернутыя асабіста на яго. У такой паспяховай супольнасці, як англійская, на вопыт якой вы спасылаецеся, караецца нават "намёк на спробу сказаць флэйм-спіч", і я вам нагадаю, што адміністратары нават там могуць асабіста прыймаць пастановы.
Што ж тычыць суадносін "пакарання" і маштабу парушэння, то па-першае, гэта не адзіны выпадак, а па-другое, калі тэрмін скараціць, то што зменіцца? Вось вы ўжываеце двусэнсоўны выраз "вы (значыць, я) знаходзіцеся ў канфлікце з удзельнікам". Трапіць "у канфлікт", як вы разумееце, можна і без свайго жадання. Магчыма, гэта ўдзельнік у нейкім прынцыповым канфлікце (з бел. літ. мовай, з існаваннем гэтага вікі-раздзела?) Перагледзьце дыскусію (дарэчы, у аграгарадок Камаі таксама) -- хто там з 2-й рэплікі імкнецца ў канфлікт?
Таму пакуль што застаюся пры сваёй думцы, гатовы адстойваць перад выш. вікі-уладамі. Yury Tarasievich 07:18, 2 лютага 2011 (UTC)
Праглядзеў 500 апошніх блякаваньняў у enwiki і ruwiki: усе бестрэміновыя блякаваньні зробленыя выключна ў межах апісаных правілаў. Блякаваньні за абразу або флэйм-сьпіч — звычайна на 6, 12 або 24 гадзіны. Прычым пытаньні істотнага адхіленьня ад напісаных правілаў вырашае арбітражны камітэт, а не асобна ўзяты адміністратар. Вашае экспрэсіўнае рэагаваньне на тэмы, якія б закраналі пытаньні правапісу, даюць усе падставы лічыць вас зацікаўленым бокам, а ў такім выпадку правілы яўна забараняюць выкарыстаньне блякаваньня для дасягненьня ўласных мэтаў. Калі і спасылацца на практыку буйнейшых разьдзелаў ("gaming the system"), то вось, напрыклад, што хутка знайшлося: [3]. А вынік — папярэджаньне ўдзельніку. —zedlik 12:19, 2 лютага 2011 (UTC)

Пераймаць колькасныя параметры з англійскай ці рускай ВП у прапорцыі 1:1 мы зможам тады, калі будзем у роўнай меры забяспечаныя персаналам і працэдурай і сродкамі яе забеспячэння. Канцэпцыя ж gaming the system узгаданая дзеля таго, каб было ясна, што нават фармальна правільныя паводзіны могуць атрымліваць санкцыі.

Што ж тычыць "усіх падстаў" і падобнага, то нагадаю, што "касячыў" не я, і не мяне мы тут павінны абмяркоўваць. Тэма "гарачая", таму спробы ўсчынаць вакол яе нематываваныя ("не падабаецца слова, і тлумачэнні вашыя ...") дыскусіі, якія з 2-й рэплікі выроджваюцца ў філіпікі з абразамі гэта менавіта significant disrution (папрацуеце на вытворчасці -- зразумееце, аб чым я). Тэрмін блакіроўкі лічу выбраным правільна. Yury Tarasievich 18:43, 2 лютага 2011 (UTC)

Паводзіны і ацэнка[правіць зыходнік]

Для "гісторыі і гугла": вашыя паводзіны ў дачыненні да гэтай супольнасці зрабіліся цалкам непрыймальнымі. Перагледзеўшы апошнія дзве размовы, і вярнуўшыся да папярэдніх (нядаўніх) выпадкаў, я ў гэтым канчаткова ўпэўніўся. Як вынік, вы атрымліваеце блакіроўку. Не выключаю, што гэтага вы і дамагаліся. Yury Tarasievich 04:56, 1 лютага 2011 (UTC)

Сцяг аўтадаглядчыка?[правіць зыходнік]

Вітаю Вас, шаноўны Казімір!

Доўгі час назіраю за Вашымі праўкамі ў нашым раздзеле. Паколькі абсалютная большасць іх зводзіцца да перайменаванняў графічных файлаў і я ніколі не заўважаў з Вашага боку нейкіх парушэнняў, то, магчыма, Вы дасце згоду на атрыманне сцяга аўтадаглядчыка (каб нам і Вам было прасцей жыць)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:09, 2 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Я ня супраць. --Kazimier Lachnovič (размовы) 22:10, 2 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Супер! Вось Вам сцяг! Жадаю ўдачы ды дзякую за плённую працу! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:12, 2 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! --Kazimier Lachnovič (размовы) 22:15, 2 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]