Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Беларускі тыдзень/Віцебская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Прыемная навіна: атрымана папярэдняя згода ад галоўнага рэдактара віцебскай абласной газеты "Наша слова" - http://nspaper.by/ - Веры Мурашкінай на публікацыю матэрыяла "Тыдзень Віцебскай вобласці". Паклапоцімся, каб артыкул пайшоў у друк у тэрмін. --Da voli 09:53, 3 верасня 2010 (UTC)

Толькі не "Наша слова", а "Народнае слова". "Наша слова" - гэта газета ТБМ. --178.122.176.235 09:55, 3 верасня 2010 (UTC)
Дзякую за папраўку. Дарэчы, "Наша слова" - таксама прыдатная газета для нашых абвестак. Калі з'явіцца 25-тысячны артыкул, трэба абявязкова ўсіх парадаваць. --Da voli 21:14, 4 верасня 2010 (UTC)
Думаю, 25 000 будзе неўзабаве. За гэты год мы зрабілі рывок. На даляглядзе мусіць быць 30000. --93.84.43.155 08:49, 5 верасня 2010 (UTC)

Газета "Народнае слова" надрукавала артыкул загадзя - 9 верасня. Па словах тых, хто бачыў, ён быў вельмі скарочаны. Вялікага плёну, як паказалі вынікі, гэта не прынесла. Трэба шукаць іншую аудыторыю і іншыя каналы распаўсюджвання нашых абвестак. --Da voli 08:42, 24 верасня 2010 (UTC)